Улада5050

Лукашэнка: Асобныя заходнія партнёры ў захапленні ад нашай пазіцыі па Абхазіі, Крыме і Данбасе

president.gov.by

Асобныя заходнія партнёры Беларусі ў захапленні ад пазіцыі Мінска па Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, па Крыме і Данбасе. Аднак як толькі даходзіць да канкрэтных пытанняў узаемадзеяння, то ў нас, аказваецца, ёсць праблемы з правамі чалавека. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на адкрыцці сустрэчы асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі ў Мінску.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сёння ў Еўропы ёсць прэтэнзіі да Беларусі ў пытанні правоў чалавека.

— Нам кажуць, што Еўропа зацікаўлена ў суверэнітэце Беларусі. Пры гэтым асобныя нашы заходнія партнёры ў захапленні ад пазіцыі Мінска па Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, па Крыме і Данбасе. Аднак як толькі даходзіць да канкрэтных пытанняў узаемадзеяння, то ў нас, аказваецца, ёсць праблемы з правамі чалавека.

Давайце паглядзім, што адбываецца з дэмакратыяй у Заходняй Еўропе. Калі ўжо немцы не ацанілі ролю Меркель у гісторыі і гатовыя яе выкінуць на задворкі, то я вас віншую. Вы паглядзіце, што адбываецца ў вас, у Еўропе з дэмакратыяй, а вы ўсё кажаце аб дэмакратыі ў былых савецкіх рэспубліках.

Вы хутка прыедзеце да нас, вучыцца нашай дэмакратыі. Бо ў нас ёсць стабільнасць для нармальнага жыцця людзей. Дзяўчынкі не павінны баяцца ў школу хадзіць у спадніцы. Пра якія правы чалавека тут можна казаць? Дзе правы 70 чалавек, якіх расстралялі ў Нарвегіі? А ён сядзіць у трохпакаёвай турме, добра яму, — сказаў Лукашэнка.

Па словах кіраўніка краіны, для Беларусі адным з ключавых складнікаў не толькі фундаментальных правоў чалавека, але і бяспекі, была і застаецца сацыяльна-эканамічная сфера.

- Я глыбока перакананы, што ў нестабільным грамадстве не могуць быць забяспечаны правы і свабоды чалавека. Нехта зараз на Захадзе кажа, што самая дэмакратычная краіна ва Усходняй Еўропе сёння — гэта Украіна. Але хто з вас хоча жыць у гэтай дэмакратычнай Украіне, напрыклад, на Данбасе? — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама заявіў, што Беларусь шмат робіць для Еўрасаюза ў сферы бяспекі. Краінай створаны «эфектыўны заслон на шляху нелегальнай міграцыі, наркатрафіку і крыміналу ў Еўропу», «нават мыш не прапаўзе праз нашы межы» ў Еўропу.

— Пры гэтым мы не прэтэндуем на сяброўства ў ЕС, на каленях не поўзаем там у Брусэлі, і ідзём да еўрапейцаў зусім не з працягнутай рукой. Нам заўсёды ёсць што прапанаваць партнёрам, — сказаў Лукашэнка.

Каментары50

Цяпер чытаюць

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі11

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі ў адной з кватэр знайшлі адразу тры трупы1

Лукашэнка зноў загадаў спыніць «шалёнае будаўніцтва жылля» ў Мінску10

Памёр 46‑гадовы дырэктар «Кераміна» Алег Панасюк8

Лукашэнка: Людзі хочуць жыць у сваёй краіне свабодна40

Былога лідара «Маладога фронту» Яўгена Скочку прысудзілі да трох гадоў калоніі3

Мінімальная норма — 100 кіламетраў у дзень: жыхар Пінска аб'ехаў на ровары ўсе раёны Беларусі4

Дактары рыхтуюць Ксюшу з СМА да генна-замяшчальнай тэрапіі

Буйны хостынг-правайдэр Cloudflare выдаў расійскаму месенджару «Макс» пазнаку шпіёнскага прыкладання1

Малады смаргонскі шчыпач звольніўся з «Кранаспана» і паехаў штурмаваць Купянск — цяпер маці шукае, як атрымаць магільныя14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі11

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць