Грамадства5656

Ці трэба забараніць савецкую сімволіку ў Беларусі? Дэбатавала моладзь у «Дыскуце»

Такія дэбаты адбыліся 1 лістапада ў моладзевым клубе «Дыскут» у Мінску. Яны мелі гульнявую форму. Удзельнікі падзяліліся на каманды лёсаваннем.

Пазіцыю «Забараніць савецкую сімволіку» адстойвалі Таццяна Гарбацэвіч, інжынер па інфакамунікацыях, і Даніла Лаўрэцкі, прадпрымальнік. Пазіцыю «Не забараняць» — гейм-дызайнер Вадзім Каробкін і гісторык Віталь Лучыновіч.

Інжынер Таццяна Гарбацэвіч і прадпрымальнік Даніла Лаўрэцкі.

Дыскусія была пабудаваная такім чынам, што ў абедзвюх каманд была магчымасць выказаць свае тэзісы і меркаванні, пачуць пярэчанні апанентаў і паспрабаваць адстаяць свой пункт гледжання.

Забараніць: бо савецкая сімволіка — адлюстраванне бесчалавечнай камуністычнай ідэалогіі

«Чым запомніўся савецкі перыяд нашай гісторыі? Рэпрэсіямі, забойствамі, жорсткасцю, адмаўленнем права на нацыянальнае самавызначэнне і незалежнасць», — з гэтых словаў Таццяна Гарбацэвіч пачала адстойваць сваю пазіцыю.

Дзяўчына падкрэсліла, што савецкая сімволіка і сёння наносіць шкоду рэпутацыі Беларусі.

«Я не хачу, каб замежнікам раілі прыязджаць у нашу краіну як у запаведнік СССР. Я не хачу гуляць па вуліцах, названых імёнамі забойцаў і тэрарыстаў», — сказала Таццяна. 

«А досвед краін-суседак у забароне савецкай сімволікі можа служыць прыкладам і ў нас. Мы не хочам, каб людзі самастойна бурылі помнікі, таму і выказваемся за тое, каб забараніць савецкую сімволіку на дзяржаўным узроўні», — выказаўся Даніла.

Не забараняць: не трэба баяцца ўласнай гісторыі

Вадзім Каробкін і Віталь Лучыновіч у якасці доказаў сваёй пазіцыі гаварылі аб тым, што савецкі перыяд — гэта ўжо частка гісторыі. І адмовіцца ад яго — гэта значыць перапісаць сваю гісторыю.

«У 20-х гадах бальшавікі разбуралі цэрквы. Чым вы будзеце лепшымі за іх, калі вы разбурыце тое, што пабудавана за савецкім часам? Праспект Незалежнасці, Акадэмію навук, Оперны тэатр…Гісторыю трэба не перапісваць, а прызнаваць».

Гейм-дызайнер Вадзім Каробкін і гісторык Віталь Лучыновіч.

У ходзе дыскусіі моладзь падняла таксама пытанні таго, ці трэба мяняць назвы вуліц і дзе ўзяць на гэта грошы? Як быць з тым, што не ўсе хочуць адмаўляцца ад савецкай мінуўшчыны? Для чаго зносіць помнік Леніну на плошчы Незалежнасці, калі на яго п’едэстале адлюстраваныя беларускія матывы? Як адрачыся ад савецкай мінуўшчыны, калі яна шчыльна звязаная з культурай Беларусі? Ці можна савецкім сімвалам надаць пазітыўную афарбоўку?

Па выніках дэбатаў журы, у склад якога ўваходзілі эканаміст Сяргей Чалы, культуролаг Максім Жбанкоў і філосаф Вольга Шпарага, прызналі, што гульнявая пазіцыя каманды «Не забараняць» была прызнаная больш пераканаўчай.

Гледачы ж аддалі свае галасы камандзе, якая адстойвала пазіцыю «Забараніць».

І толькі адзін глядач напрыканцы сустрэчы сказаў: «Савецкі Саюз памёр 30 гадоў таму. Не трэба нічога забараняць і дазваляць. Яго трэба пахаваць і забыць».

Дэбатны клуб «ДысКУТ» — гэта сумесная ініцыятыва моладзевых арганізацый і супольнасцяў для папулярызацыі публічных дыскусій сярод моладзі. Моладзевыя дэбаты «ДысКУТ» праводзяцца на вострасацыяльныя тэмы ў сферы культуры, палітыкі і грамадства.

Каментары56

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак3

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць загінулых у Запарожжы дасягнула 15, яшчэ 12 не могуць знайсці пад руінамі5

Дзяцюк заскочыў на аўтамабіль, што рухаўся, і стаў весела скакаць на даху3

У саўгасе, якім кіраваў Лукашэнка, паставілі помнік. З яго свежай цытатай16

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч35

У Мінску прадаюць гараж, больш падобны да лецішча — можна нават жыць. Колькі просяць?7

Трамп заявіў аб галавакружнай хуткасці ўрэгулявання баёў ва Украіне22

Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне1

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску60

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак3

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць