Грамадства7070

Улады адказалі на зварот пра перанос выходнага з 7 на 2 лістапада: Гісторыя пацвярджае значнасць ідэалаў Кастрычніцкай рэвалюцыі

Замест 7 лістапада прапаноўвалася зрабіць выходным днём 2 лістапада, Дзень памяці, або Дзяды, які ўмацуе сямейныя каштоўнасці праз наведванне членамі сям’і могілак продкаў.

Гарадзенскі гарадскі каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўген Дудкін атрымаў з міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва адказ на калектыўны зварот з просьбай перанесці выходны дзень з 7 лістапада, дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, на 2 лістапада, Дзяды. Абодва дні ў Беларусі з’яўляюцца святочнымі, аднак Дзяды не з’яўляюцца выходным.

Як піша сайт БХД, у звароце нагадвалася, што Канстытуцыя Беларусі забараняе ўсталяванне ідэалогіі палітычных партый у якасці абавязковай для грамадзян, тады як 7 лістапада ўшаноўваецца менавіта гісторыя Камуністычнай Партыі Савецкага Саюза, якая ўсталявала аднапартыйную сістэму ў Беларусі, руйнавала храмы, арганізавала ганенні на веруючых і масавыя рэпрэсіі супраць інтэлігенцыі, сялян і працоўных.

Замест 7 лістапада прапаноўвалася зрабіць выходным днём 2 лістапада, Дзень памяці, або Дзяды, які ўмацуе сямейныя каштоўнасці праз наведванне членамі сям’і могілак продкаў, а ў рамках абвешчанага 2018 года Годам малой радзімы ўзмацніць магчымасці грамадзян ў навядзенні парадку ў малых населеных пунктах.

Але ў адказе з Мінпрацы за подпісам першага намесніка міністра Андрэя Лабовіча гаворыцца, што «прапанова пра перанос выхаднога дня з 7 лістапада на 2 лістапада ў цяперашні час не разглядаецца». Паводле яго, у Беларусі і так ёсць тры выходныя рэлігійныя святы (Раство 7 студзеня і 25 снежня, Радаўніца), а абвяшчэнне «яшчэ аднаго непрацоўнага святочнага дня (рэлігійнага свята) для вернікаў пэўнай канфесіі можа выклікаць незадаволенасць вернікаў іншых канфесій».

Больш за тое, заяўляе міністр, «дата 7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, стала адной з самых значных падзей XX стагоддзя і карэнным чынам паўплывала на ход далейшай гісторыі».

«Гісторыя пацвярджае значнасць ідэалаў Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай Рэвалюцыі — вызваленне працоўных ад эксплуатацыі і прыгнёту, зацвярджэнне раўнапраўя і сацыяльнай справядлівасці. Дадзеныя прынцыпы закладзены ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. А для кагосьці гэта проста яшчэ адзін выхадны, на працягу якога можна проста адпачыць або правесці час з сям'ёй», — заяўляе Андрэй Лабовіч.

Каментары70

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі17

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Памылак не існуе, існуюць урокі». Бабарыка расказаў, як праходзіла ягонае скандальнае інтэрв'ю Уладзіміру Золкіну24

«Он пашет, я красивая». Калгас на Мазыршчыне заваблівае работнікаў песнямі і танцамі ВІДЭА7

Пюрэ, мяса па-французску і вішня ў двары. Арына Сабаленка паказала сямейнае застолле ў бабулі ў Беларусі16

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома17

У Мінску з'явіцца 15 новых тралейбусных маршрутаў1

ЗША папярэдзілі Еўропу, што праз вайну з Іранам пастаўкі ўзбраення могуць адкласці гадоў на пяць4

Навукоўцы высветлілі, калі Зямля можа страціць кіслародную атмасферу4

Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ4

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі17

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць