Грамадства33

«Хай падумае і ацэніць свае паводзіны». У МУС пракаментавалі дэпартацыю прэс-сакратара АГП

У МУС мяркуюць, што прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна «павінна падумаць і сама ацаніць свае паводзіны». Пра гэта журналістам заявіў Аляксей Бягун, начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС, піша Tut.by.

13 лістапада Ганну Красуліну выклікалі ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска, дзе ўручылі апавяшчэнне аб высылцы з Беларусі тэрмінам на адзін год. Пакінуць краіну яна павінна была да 30 лістапада 2018 года. Прычына ў тым, што Красуліна неаднаразова — тройчы — прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці, з іх двойчы — за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, адзін раз — за неаплачаны ў аўтобусе праезд. Усе штрафы актывістка пагасіла, але ў паведамленні было сказана: «Выслаць у інтарэсах грамадскай бяспекі». Красуліна — грамадзянка Расіі, але яе сям'я, дзеці і бацькі жывуць у Беларусі.

Зараз дэпартацыя прыпыненая, бо прэс-сакратар АГП падала скаргу ў суд.

— Я не магу каментаваць, але хай яна падумае сама і ацэніць свае паводзіны, — адзначыў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун. — Калі чалавеку адзін, другі раз «стукаюць па носе» за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, то чалавек, калі ён не грамадзянін краіны, але хоча быць грамадзянінам, павінен натуралізавацца. Калі ён не натуралізаваўся і з'яўляецца замежным грамадзянінам, то павінен разумець, на што ён мае права, а на што не.

Па словах суразмоўцы, сёлета з Беларусі выслалі каля 2500 іншаземцаў. Прычыны для гэтага розныя. У асноўным — нелегальнае знаходжанне, крымінальныя злачынствы, кіраванне ў нецвярозым стане.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр былы палітзняволены Дзяніс Сакалоўскі2

З'явілася відэа з «буханкай», якая патанула ў Байкале з кітайскімі турыстамі6

Ці ўдарыць армія ЗША па Іране і ці дапаможа ёй Ізраіль?4

Што Толкін і яго пярсцёнкі тлумачаць нам пра Лукашэнку лепш за палітолагаў15

З жорсткай калоніі ў Зарэччы вызвалілася палітзняволеная СЕО-менеджарка Настасся Пакаташкіна

Затрымалі падазраваную ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў Львове1

Гутэнберг: гісторыя выгнанніка, які назаўсёды змяніў свет да лепшага3

Ад вершаў для самых маленькіх перад сном да «беларускай мангі» для падлеткаў. Што чытаць дзецям на роднай мове

«Яно ўжо ў дарозе!!!»: Трамп заявіў аб адпраўцы плывучага шпіталя ў Грэнландыю11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць