Усяго патроху

Максімка верыць у цуд і мае патрэбу ў Вашай дапамозе

У хлопчыка вельмі рэдкая і незвычайная хвароба. Калі памыліцца хоць крыху, пачаставаць Максіма чымсьці салодкім ці смачнай кашай — рэанімацыя і, магчыма, кома.

Хто не верыць у навагоднія цуды? Толькі той, хто не чакае цуду па‑сапраўднаму.

Трохгадовы Максімка ў цуды верыць, бо ён сам цуд.

Ён штораніцу расплюшчвае вочы і сустракае новы дзень. Ён усміхаецца матулі і вучыцца вымаўляць ейнае імя, сваё імя ды старшага брата. Максімка вучыцца хадзіць. Яму тры гады.

У Максіма рэдкая і надзвычай цяжкая хвароба.

Метылмаланавая ацыдэмія — дыягназ, дакладна пастаўлены ў гэтым кастрычніку.

Гэта дэфект гена, які блакуе бялок, — цаглінкі, з якіх ідзе будова арганізму, і з дапамогай якіх арганізм расце ды развіваецца. Для Максіма гэта проста незразумелыя словы. А для родных — жах і боль. Але хлапчанё не згубіла інтарэсу да вялікага і пакуль нязведанага свету.

Наступіла трэцяя ў яго жыцці зіма, першая свядомая. Упершыню ў Навагоднюю ноч Максім можа сам загадаць СВАЁ жаданне.

Максімка смяецца нібы вясёлы званочак. Хлопчык усміхаецца ўсяму свету. І ягонай маме хочацца песціць яго розным смакоццем.

Але ўсё, што можна хлопчыку — булён, куды маці кладзе 100‑150 грамаў бульбы, крыху макароны, морквы і цыбулі.
Гэта колькасць бялка, якую хлопчык без рызыкі для жыцця можа атрымліваць з арганічных прадуктаў.

Калі памыліцца хоць крыху, пачаставаць хлопчыка чым‑небудзь салодкім ці смачнай кашай — рэанімацыя і, магчыма, кома.

Максім ужо перажыў кому. Пасля яе ён перастаў размаўляць, хадзіць. Ён развучыўся ўсяму, што ўмеў. Але сёння ў яго ёсць не толькі сілы распачынаць жыццё зноўку, але і надзея. Хлопчык ужо навучыўся адрозніваць колеры, зноў пачынае сядзець.

Да Новага году засталося зусім няшмат, і сям’я Максіма, магчыма, упершыню за тры гады можа паверыць у будучыню —

яны знайшлі лекі, якія іх сыну так неабходныя.

«XMTVI‑Максамейд» вырабляюць у Брытаніі толькі пад замову. Хлопчык прымае іх ужо некалькі тыдняў, але ўжо нагнаў і ў развіцці, і прыбавіў у вазе больш, чым за ўвесь час пасля комы.

Метылмаланавая ацыдэмія — захворванне вельмі рэдкае. Імавернасць захварэць 0,5 %. Маленькаму чалавечку не пашанцавала — ён трапіў у іх лік.

Хлопчыку тэрмінова патрэбна дапамога, але за гэта трэба плаціць. І грошы немалыя.
Максім пакуль гэтага не разумее, не можа сказаць ці папрасіць. Але так хочацца, каб праз некалькі гадоў даведацца, што цуд сапраўды здарыўся, і хлопчык робіць поспехі ў школе, у яго ёсць сябры.

Усе, хто ў Навагоднюю ноч, згадваючы добрыя справы за год, хоча ў спіс ўнесці і дапамогу хлопчыку, могуць звярнуцца ўжо сёння ў фонд «Шанс».

Максім Нарывончык і яго родныя вераць у цуды і ў дабрыню чалавечых сэрцаў.

Усяго трэба 40 тыс. даляраў, сабрана 10 тыс, засталося 30 000.

***

Кантакты Фонду «Шанс»: +375 17 216 93 32, +375 44 711 11 17
Кантакты з бацькамі
Мама: Нарывончык Алена Мікалаеўна
Тапа: Нарывончык Ігар Васілевіч

Адрас:
223016 вул. Сонечная, д. 51, кв.32, г.Пінск
Тэлефоны:
Хатні: 8 0165 31 96 00
Мабільны: 8 029 686 38 41 (Алена Мікалаеўна)

Дапамагчы Максіму Нарывончыку можна, скарыстаўшыся зручным для Вас спосабам пералічэння сродкаў:

Паштовы ці банкаўскі пераказ:
дабрачынны рахунак № 3135000000100 в ОАО «Белгазпромбанк», г.Мінск, код 742 (беларускія рублі, расійскія рублі, даляры ЗША, Еўра)

Прызначэнне плацяжу: «ахвяраванне на лячэнне дзіцяці Нарывончыка Максіма»
Атрымальнік: Фонд «Шанс»; УНП 805001111
адрас банка: вул. Прытыцкага, 60/2, 220121, г. Мінск

Міжнародны пераказ:
Банк-атрымальнік:
Belgazprombank Minsk S.W.I.F.T.: OLMPBY2X, Minsk, Belarus

Фонд «Шанс», дабрачынны рахунак № 3135000000100 (расійскія рублі, даляры ЗША, Еўра)
Прызначэнне плацяжу: «ахвяраванне на лячэнне дзіцяці Нарывончыка Максіма»

Пераказ у Еўра:
Рахунак: 400886900000EUR
Банк: Commerzbank AG, Frankfurt am Main, Germany

S.W.I.F.T.: COBA DE FF

Пераказ у далярах ЗША:
Рахунак: 738930
Банк: Standart Chartered Bank, New York Branch, New York, USA
S.W.I.F.T.: AEIB US 33

Пераказ у расійскіх рублях:
Рахунак: 30111810900000026155
Банк: «ГПБ» (ОАО), Масква, к/с «ГПБ» (ОАО) в ОПЕРУ МГТУ ЦБ РФ
№ 30101810200000000823 БИК 044525823 ИНН 7744001497

S.W.I.F.T.: GAZP RU MM

Паводле help.blog.tut.by

Каментары

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць