Усяго патроху11

200 гадоў спеву «Ціхая ноч» ВІДЭА

200 гадоў таму, 24 снежня 1818 года, упершыню прагучала песня «Ціхая ноч».

Напярэдадні Раства Хрыстова 1818 г. у мястэчку Аберндорф у Аўстрыі выявілася праблема, што арганы цалкам не гралі, і таму трэба было тэрмінова нешта прыдумаць. Раніцай 24 снежня тамтэйшы ксёндз Ёзэф Мор звярнуўся да арганіста Франца Грубера з прапановай напісаць мелодыю для гітары на верш, які Мор напісаў два гады таму. Франц Грубер узяўся за працу, і ўжо ўвечары пад акампанемент гітары пад скляпеннямі касцёла св. Мікалая ў Аберндорфе загучалі словы: «Ціхая ноч, святая ноч…» ў выкананні Ёзэфа Мора і Франца Грубера.

На наступны год у Аберндорф прыехаў майстар па рамонце арганаў Карл Маўрахер, які адрамантаваў арган, а таксама атрымаў словы і мелодыю новага спеву. Ужо на Раство 1819 г. «Ціхая ноч» гучала ў касцёлах у ваколіцах Зальцбурга, а яшчэ праз некалькі гадоў яе выконвала каралеўская капэла ў Вене.

На сёння «Ціхая ноч» — гэта адзін з найбольш папулярных калядных спеваў, перакладзены на 140 моў. На беларускую песню пераклала Наталля Арсеньева.

Ціхая ноч, святая ноч!
Усё спіць, сніць даўно.
Толькі Маці Святая ўсцяж
Ціха ў яслях люляе дзіця —
Спі, Сыночак малы,
Люлі, люлі, спі.

А ўгары ўсё гарыць
Серабром зорных крыг,
Хор анёлаў пяе пастухом
Аб дзіцяці, што будзе Хрыстом,
Светлай песняй хвалы
Славяць Збаўцу зямлі.

Славяць Збаўцу зямлі.
У родны край завітай,
Людзям сум і тугу разгані,
Хай жа цешацца ў гэтыя дні,
У ціхую, святую ноч!
У ціхую, святую ноч!

Спеў уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

26 снежня ў камернай зале Вялікага тэатра оперы і балету ў Мінску адбудзецца ўрачысты калядны канцэрт з нагоды 200-годдзя спеву «Ціхая ноч». Арганізатары канцэрту — пасольства Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Вялікі тэатр оперы і балету Беларусі.

Мінскі канцэрт з нагоды 200-годдзя песні «Ціхая ноч» пройдзе з удзелам салістаў Томаса Вайнхапеля (Аўстрыя) і Юліі Лебядзенка (Беларусь/Аўстрыя).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне59

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

Вядомага Z-блогера, які раскрытыкаваў Пуціна за адключэнне інтэрнэту, адправілі ў мясны штурм

Запраўкі хацелі, каб у іх крамах адмянілі дзяржаўнае рэгуляванне цэн. Ім адказалі

У Кемераве прапагандыстка павіншавала жанчыну, у якой загінуў на вайне з Украінай сын, з «двайным святам» ВІДЭА14

Мінскі гастрабар з беларускай кухняй хацеў раздаваць салдацкую кашу. Але адмовіўся ад ідэі, бо народ не зацаніў3

Так сёння ў Маскве выглядалі Аляксандр Лукашэнка і Коля ФОТЫ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне59

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць