Здарэнні88

Пад Гроднам «Форд» і «Опель» сутыкнуліся з зубром — ён загінуў ЖОРСТКІЯ ФОТА

1 студзеня каля 18:30 на аўтадарозе Гродна — Азёры зубр загінуў ад сутыкнення з двума аўтамабілямі, паведамляе newgrodno.by.

«Форд» рухаўся з боку абласнога цэнтра. Недалёка ад вёскі Стрыеўка на шляху ў кіроўцы апынуўся зубр. Але, нягледзячы на тое, што кіроўца рэзка націснуў на педаль тормазу, сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. Пасля ўдару жывёла ўстала і нават паспрабавала сысці. У гэты час з боку Азёраў ехаў «Опель». Кіроўца гэтага аўто таксама не здолеў пазбегнуць сутыкнення. Пасля другога ўдару зубр памёр на месцы.

На месца ДТЗ прыбылі супрацоўнікі ДАІ і хуткай дапамогі. Кіроўцу «Форда» агледзелі на месцы і адпусцілі, кіроўцу «Опеля» шпіталізавалі. Пагрозы яго жыццю няма. Транспартныя сродкі атрымалі значныя тэхнічныя пашкоджанні.

У студзені 2018 каля Стрыеўкі быў зарэгістраваны першы выпадак, калі збілі насмерць зубра. Пасля гэтага выпадку на тым участку паставілі папераджальныя знакі, што на дарозе магчымае з'яўленне дзікіх жывёл.

СВК «Азёры» разводзіць зуброў ад 1999 года. Цяпер пагалоўе тут — амаль 200 зуброў, адна з самых буйных папуляцый гэтых жывёл у Беларусі. Усе зубры на вольным выпасе, і цалкам магчыма, што яны могуць выходзіць да дарогі. Гэта дзікія жывёлы, якія не абмежаваныя вальерамі.

Зубры, згодна з пастановай Савета міністраў, адносяцца да дзікіх жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі, і знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы.

ДТЗ адбылося на ўчастку дарогі, дзе стаяць папераджальныя знакі. Кіроўцам пагражае буйны штраф. «Цана» буйной жывёлы па законе складае 400 базавых велічынь. Аднак, калі гаворка ідзе пра жывёлу, уключаную ў Чырвоную кнігу, сума можа павялічыцца ўтрая — да 1200 базавых велічынь (30,6 тысячы рублёў, ці амаль 14,3 тысяч даляраў у эквіваленце).

Аднак Пастановай Саўміна мікрапапуляцыям зуброў нададзены розны статус: для зуброў, якія жывуць у запаведніку і нацыянальных парках — статус асноўнага (страхавога) генафонду, а для зуброў, якія жывуць на іншых тэрыторыях, — рэзервавага генафонду. Ад рашэння ДАІ, да якой папуляцыі адносіцца збіты зубр, будзе залежаць памер штрафу.

Каментары8

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць