На аўтобусы «Мінсктрансу» пачалі масава ўсталёўваць датчыкі ўзроўню паліва. Навошта?
500 аўтобусаў «Мінсктрансу» абсталююць датчыкамі ўзроўню паліва яшчэ да канца студзеня, паведамляе выданне «Транспартнік сталіцы». На другім этапе гэтымі прыборамі аснасцяць яшчэ паўтысячы пасажырскіх машын.
«Мінсктранс» склаў дагавор з ЗАТ «Мехатроніка» на ўстаноўку 1000 датчыкаў Eurosens Dominator RS. Купілі таксама праграмнае забеспячэнне, з дапамогай якога ў рэжыме рэальнага часу можна атрымліваць інфармацыю пра ўзровень паліва ў баках, бачыць яго расход пры працы на лініі і знаходжанні на тэрыторыі філіяла (стаянка, мыйка, рамонтная майстэрня).
Аснашчэнне аўтобусаў датчыкамі, лічаць у «Мінсктрансе», зробіць працэс уліку паліва больш дакладным і правільным, дазволіць эфектыўна аналізаваць спажыванне і прымаць аператыўныя захады для ліквідацыі прычын перарасходу. Акрамя таго, зараз будзе прасцей выяўляць і папярэджваць выпадкі несанкцыянаваных зліваў і няпоўных заправак, падкрэслілі ў вытворча-тэхнічным аддзеле прадпрыемства.
-
«Пакой маньяка»: Анатоль Васэрман паказаў свой кабінет з калекцыяй эратычных календароў і порна
-
Сляды на старажытных зубах істотна адсунулі пачатак гісторыі ўжывання людзьмі наркатычных рэчываў
-
Шампанскае спякотнага сезона 2026 года мацней ударыць у галаву. Францыя ўпершыню павышае дапушчальны градус напою
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары