Здарэнні1616

«Футбаліста-гоншчыка» Лухвіча затрымалі, мамчына аўто арыштавалі. Бацька: Мне сорамна за сына

Ілля Лухвіч — малады беларускі футбаліст, які пакуль не дасягнуў нічога. Быў дублёрам у «Мінску», пасля не змог прабіцца ў склад каманды «Чысць» з першай лігі, а ўрэшце засеў у запасе «Промня».

Ілля Лухвіч. Фота з інстаграма.

Хлопец праславіўся не спартыўнымі дасягненнямі, а тым, што парушаў правілы на дарагім аўто і яшчэ здымаў свае прыгоды на відэа, якое пасля публікаваў у інстаграме.

Чытайце: Футбаліст ганяе па Мінску на дарагой машыне і фіксуе «подзвігі»-парушэнні ў сябе ў інстаграме ВІДЭА

Цяпер Ілля ў міліцыі, а яго бацькі ў шоку.

фота з Інстаграма

Бацька Іллі — Аляксандр Лухвіч, былы абаронца зборнай Беларусі і былы трэнер «Мінска». Ён зрабіў нечаканы крок — прыйшоў у каменты да навіны пра сына на сайце «Трыбуна» і шчыра выбачыўся.

Аляксандр Лухвіч

«Наша Ніва» распытала Аляксандра Лухвіча пра гэтую гісторыю трохі падрабязней.

«НН»: Скажыце, гэта сапраўды вы прыйшлі ў каментары да навіны пра подзвігі сына?

Аляксандр Лухвіч: Так, я. Проста напісаў.

«НН»: Атрымліваецца, вам сорамна за тое, што адбылося?

АЛ: Так, канечне. Я ж бацька. Я думаю, у сына хопіць розуму таксама выбачыцца. Пакуль што ён у міліцыі, я тут таксама. Сын затрыманы, машыну арыштавалі.

«НН»: Скажыце, а чыё аўто? Сын сам купіў ці вы падарылі?

АЛ: Машына ўвогуле належыць маёй жонцы. Сыну яе часам давалі, калі яму было трэба куды пад’ехаць. Свайго аўто ў сына не было.

«НН»: Кажаце, кар’ера трэнера для вас скончаная пасля гэтых відэа.

АЛ: Думаю, так.

«НН»: Але чаму?

АЛ: Каму патрэбныя скандалы? Гэта ў Расіі шоу-бізнэс і скандалы. А ў нас не любяць шум.

«НН»: Але гэтая гісторыя ж забудзецца. Ну не праз год, дык праз два.

АЛ: Забудзецца, канечне. Але ж асадак застанецца.

«НН»: І чым тады будзеце займацца, калі не футболам?

АЛ: Знайду чым. Снег пайду чысціць, траву касіць. 

Каментары16

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстраліі метэарадары пачалі паказваць дождж, якога няма. Аказалася, што гэта мільёны матылькоў1

Брэсцкі пенсіянер перастаў бачыць адным вокам, пабіўшыся на пляцоўцы для выгулу сабак

«Просьба прыбраць вашы прыдзверныя дыванкі». У Мінску на дзвярах пад'езда павесілі дзіўную аб'яву4

Трамп: Расія — гіганцкая краіна з неабмежаваным запасам людзей, а Украіна сама павінна хацець міру28

Паміж вакзалам і праспектам Незалежнасці ў Мінску з'явіцца новы будынак3

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»26

Пад Гроднам прадаецца недабудаваны санаторый за тры мільёны даляраў2

Рубіа дапусціў, што ЗША затрымліваюць перадачу Украіне купленых Еўропай ракет-перахопнікаў5

У мінскім грамадскім транспарце збіраюцца вярнуць кнопкі для адчынення дзвярэй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію28

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць