Здарэнні11

Хлопец скраў у арэндадаўцы $5 тысяч, якія пайшлі на спартыўныя стаўкі

Мінская міліцыя раскрыла кватэрны крадзеж, які здзейсніў 26-гадовы жыхар Віцебскай вобласці. Цягам часу ён прысвоіў пяць тысяч даляраў, якія пайшлі на стаўкі ў букмекерскай канторы, піша Звязда.

Да праваахоўнікаў звярнуўся сын 44-гадовай пацярпелай, які расказаў, што ў маці прапала пяць тысяч долараў. Было ўстаноўлена, што гэтая сума была скрадзена ў перыяд з чэрвеня мінулага года па студзень бягучага. Міліцыянеры ўстанавілі асобу, датычную да злачынства — 26-гадовага жыхара Віцебскай вобласці, які быў знаёмы з пацярпелай з 2013 года і раней здымаў у яе пакой. Малады чалавек з’ехаў з яго, але жылплошчу пачаў здымаць сябра зламысніка, так што будучы злачынца па-ранейшаму бываў у кватэры пацярпелай.

У чэрвені мінулага года ён убачыў, дзе жанчына хавае грошы і, падабраўшы момант, калі ў кватэры нікога не было, скраў 300 долараў. Гэтыя грошы зламыснік патраціў у букмекерскай канторы, робячы стаўкі на спартыўныя падзеі, паведамілі ў Ленінскім РУУС сталіцы. І быццам бы збіраўся вярнуць скрадзенае, калі адыграецца, аднак выйграшу ад ставак не было, таму хлопец працягваў перыядычна «пазычаць» грошы ў жанчыны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць