Свет66

«Калашнікаў» паказаў здольны самападрывацца беспілотнік «Куб» ВІДЭА

РБК

Канцэрн «Калашнікаў» (уваходзіць у дзяржкарпарацыю «Ростех») на міжнароднай выставе ўзбраенняў IDEX ў Абу-Дабі паказаў сваю навінку — беспілотны лятальны апарат KYB, перадае РБК.

Як вынікае з відэапрэзентацыі, беспілотнік сам з'яўляецца боепрыпасам — ён выбухае, дасягнуўшы мэты. На выставе ён прадстаўлены ў выглядзе макета ў маштабе 1:2.

Хуткасць палёту БПЛА — 80—130 км за гадзіну. Працягласць дзеяння — 30 хвілін, максімальная нагрузка — 3 кг, параметры 1210х950х165 мм. Вытворца і распрацоўшчык — кампанія Zala aero, якая ўваходзіць у канцэрн.

Па словах суразмоўцы РБК, знаёмага з гэтай распрацоўкай, беспілотнік раней не дэманстраваўся, заўтра яго афіцыйна прадставіць міністру прамысловасці і гандлю Дзянісу Мантурову кіраўнік «Ростех» Сяргей Чэмезаў.

Пазней навінку пракаментаваў Сяргей Чэмезаў. «Зарад на дадзеным комплексе можа быць дастаўлены да цэлі па-за залежнасці ад яе ўтоенасці і рэльефу мясцовасці — як на малых, так і на вялікіх вышынях. Гэта вельмі дакладная і максімальна эфектыўная зброя, з якой вельмі цяжка змагацца з дапамогай традыцыйных сродкаў СПА», — заявіў ён.

РБК

Міжнародная выстава ўзбраенняў і вайсковай тэхнікі IDEX пачынаючы з 1993 года праводзіцца раз на два гады ў Абу-Дабі (ААЭ). Выстава з'яўляецца адным з самых прадстаўнічых мерапрыемстваў, звязаных з узбраеннем, у свеце. Па выніках папярэдняй выставы IDEX-2017 Узброеныя сілы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў заключылі 90 кантрактаў агульным коштам 19,17 млрд дырхамаў (5,2 млрд даляраў.).

«Калашнікаў» — найбуйнейшы расійскі вытворца стралковай зброі, сцвярджаецца на афіцыйным сайце канцэрна. Па тых жа звестках, займае 95% усяго расійскага рынка стралковай зброі і 66% — у сегменце грамадзянскай даўгаствольнай зброі. Прадукцыя канцэрна пастаўляецца больш як у 27 краін. Канцэрн валодае 51% аднаго з найбуйнейшых вытворцаў беспілотнікаў у Расіі — кампаніяй Zala aero.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла16

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла16

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць