Грамадства99

Praca.by патлумачылі, навошта пераклалі загаловак вакансіі з беларускай мовы на рускую

Учора на «Нашай Ніве» мы апублікавалі ліст нашага чытача з Польшчы Бартлумея Ваната. Нагадаем, спадар Ванат апублікаваў на сайце Praca.by сваё рэзюме «Выкладчык польскай мовы», запоўніў яго, выслаў. Але адміністрацыя сайта пераклала загаловак рэзюме з беларускай мовы на рускую. Прычым зрабіла гэта няправільна. Больш за тое, паводле правіл партала, да размяшчэння на сайце прымаліся аб'явы на рускай або англійскай мове.

Ліст чытача: «Спрабаваў даць абвестку на Praca.by па-беларуску. Не дазволілі»

Сёння з'явілася рэакцыя партала на гэтую сітуацыю. Публікуем каментар Praca.by.

«Мы вельмі любім беларускую мову і лічым яе роднай. Назва нашага партала гаворыць сама за сябе. Адбылося наступнае: карыстальнік апублікаваў сваё рэзюме на беларускай мове. Мадэратар пераклаў на рускую мову толькі загаловак рэзюме, але зрабіў гэта некарэктна, за што мы просім прабачэння ў спадара Бартлумея. Астатні тэкст застаўся без зменаў. Зроблена гэта было выключна з найлепшым намерам з нашага боку.

Справа ў тым, што, паводле статыстыкі пошукавых запытаў ад працадаўцаў, якія шукаюць супрацоўнікаў на нашым партале, 99% — запыты на рускай мове. Такія змены былі зроблены для таго, каб рэзюме гэтага кандыдата маглі знайсці як мага больш працадаўцаў. Мы ўлічылі заўвагу Бартлумея Ваната і вярнулі загаловак рэзюме ў зыходны выгляд.

Хацелася б таксама адзначыць, што пры жаданні ўсе нашы карыстальнікі могуць публікаваць вакансіі і рэзюме на беларускай мове. I такія карыстальнікі ў нашай базе ёсць.

Таксама, каб пазбегнуць непаразуменняў у будучыні, мы дадалі беларускую мову ў нашы Правілы размяшчэння вакансій і рэзюме (п. 2.1):

«Да размяшчэння на Сайце прымаюцца аб'явы на рускай, беларускай або замежнай (англійскай) мове. Замежная мова выкарыстоўваецца ў аб'явах ў выпадках, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб рэкламе».

Дзякуем рэдакцыі сайта «Наша Ніва», што звярнулі нашу ўвагу на гэты выпадак. Жадаем спадару Бартлумею знайсці добрую працу з дапамогай нашага партала! З павагай, рэдакцыя партала Praca.by», — напісаў партал.

Каментары9

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Паэтка Наста Кудасава: Калі б засталася ў Беларусі, я б таксама маўчала3

«Хуліганства з выкарыстаннем зброі». Новы інцыдэнт з беларусам-добраахвотнікам ва Украіне

Ва Уроцлаве пасажыр ударыў бутэлькай па галаве 66‑гадовага таксіста з Беларусі за «ўсходні акцэнт»21

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць