Культура

Тое, што трэба

Вайцюшкевіч. Элвіс ён, фолк‑мадэрніст, хуліган багемны або пяюн для тых, хто трохі ў гадах? Піша Сяргей Будкін.

Зміцер Вайцюшкевіч. Тое, што трэба, West Records, 2008. Піша Сяргей Будкін.

Элвіс ён, фолк‑мадэрніст, хуліган багемны або пяюн для тых, хто трохі ў гадах?

Вайцюшкевіч склаў пакручастую праграму з уласцівымі толькі яму выкрунтасамі, назбіраўшы на дыск песні яшчэ з больш далёкай шуфляды, разбавіў тое каверамі, напісанымі з розных нагод і пры розных абставінах ды дабіў тым, што засталося ад «Танга з ружай» і «Баладаў».

У выканаўцы з’явілася яшчэ больш правоў на тое, каб звацца голасам беларускай багемы, хоць бы таму, што ён перапявае Кулінковіча па‑французску, а Louise Attaqie ды Жака Брэля па‑беларуску. А яшчэ ж ёсць патрыётыка («Сцяг»), песенькі недзе з гумарком («Мірныя людзі» і «Чувіха» аўтарства Барадуліна з Бураўкіным) ды досыць нечаканы фолк‑блок (а то праўда, ужо пачалі забывацца, з чаго ўсё пачыналася).

Усё, што трэба, ёсць. Па традыцыі ўжо, як і на кожным дыску Вайцюшкевіча, ёсць і парачка прахадных кампазіцыяў, заваленых, як з гледзішча аранжыроўкі, так і выканання. Такія песні даволі проста вылічыць, бо ў іх выканаўца пачынае перайграваць самога сябе.

Тут вядзецца пра «На завулку гнойным», зусім не калібру «Народнага альбому». І такія песні‑прамовы на аматара («Калісьці і дзесьці», «Мірныя людзі»). Выйшаў у Вайцюшкевіча негарманічны, але прывабны дыск. Каб яшчэ пра гарманічнасць можна было казаць, выканаўцу трэба вызначыцца: Элвіс ён, фолк‑мадэрніст, хуліган багемны або пяюн для тых, хто трохі ў гадах? А то ад такой колькасці розных Вайцюшкевічаў галава кругам ідзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць