Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры11

Шампанскае з Дж.Сака на Гараднічанцы

Пра Зорку Вэнэру над Горадняй піша ў апавяданні на сваім блогу Сяргей Астравец.

Пра Зорку Вэнэру над Горадняй піша ў апавяданні на сваім блогу Сяргей Астравец.

Акінцыцу амаль з зайздрасьцю ўзгадаліся плястыкавыя коркі былога Крамлёўскага шампанскага, якія, іншая скрайнасьць, цяжка было кантраляваць. Хоць зубамі цягні коркавы корак, ён ужо спазьняўся. Змарнаваў час на радыёпошукі, ніякаваты голас апанаваў хвалі, якаясьці лекцыя аб міжнародным становішчы, скеміў Акінчыц. Калі ён нарэшце напоўніў келіх, радыё абазвалася рэшткамі гімну «Мы мірныя людзі, але наш браняпоезд у надзейных руках!..»

У тэлевізары Барысевіч з Панасевічам нагадвалі пра Акінчыцаву маладосьць вечнымі хітамі «Мней, ніж зэро!» ды іншымі. Сто гадоў вядомы сімпацяга Кам’мель з бляндынкай абвяшчалі: нас на навагоднім пляцы сабралася 250 тысяч!!! Акінчыц мэлянхалічна канстатаваў: белы мэрсэдэс, халера, разыгрываюць і ніякага табе міжнароднага становішча. «Шампаньскей забавы до бялэго рана!» Акінчыц узяў бутлю і шклянку, апрануўся.

Прынамсі з шаснаццаці гадзінаў над былым каралеўскім местам вісеў жоўты серп з вельмі выразнай буйной зоркай, калі зь неба ня сьцёрлі яшчэ апошнія сьляды зімовага сонца. Гэта было нагэтулькі дэманстрацыйна, нагэтулькі кідалася у вочы, што людзі хапаліся за мабілкі ў спадзяваньні зафіксаваць рэдкае відовішча. Што б вырашылі тры бабілёнскія астролягі, тры магі, каб апынуліся ў гэты дзень менавіта ў месьце над Кронанам?! Што прадвяшчалі на гадзіны аднаасобна захапіўшы гарадзенскае неба серп зь незнаёмай зоркай? Акінчыц ня ведаў.

Акінчыцу карцела наведаць новага суседа. На бронзавай лаве перад мосьцікам цераз Гараднічанку ў свабоднай паставе пад модным капялюшам з часоў апошняга караля сядзеў сам Джавані Сака, дойлід. Ніякай чаргі да помніка не было, Акінчыцу заманулася сустрэць Новы год ні перад партрэтам палітбюро ў скрынцы, а нефармальна, па-гарадзенску, па-акінчыцку. І гэта атрымалася, ён прысеў ля каралеўскага дойліда і вядомага гарадзенскага масона, балазе, вольнае месца было. Шампанскае, зараджанае «Лэдзі Панк», на лаве асьцюдзілася, прыемна халадзіла.

Адзінае, не было як зрабіць здымак: «пасябравалі праз дзьвесьце дваццаць два гады». З другога берагу цераз мост да Акінчыца кіраваў патруль-двойка. Акінчыц павіншаваў небаракаў і пажадаў здароўя і посьпехаў на службе. Ён быў чысты перад імі: цэлае міністэрства кінулі ў навагоднюю ноч высочваць аматараў фэерверкаў. Але ў Швэйцарскай даліне на дадзены момант знаходзіўся толькі Акінчыц і Джавані Сака, само сабой. Акінчыц у гэдээраўскім маленстве нацешыўся фаерверкамі, кітайскіх яму не хацелася.

Пачуўшы беларускую мову, патрульныя ажывіліся, пачалі старацца гаварыць таксама па-беларуску. Свае хлопцы! Крыху памарудзіўшы, яны зьвярнуліся да Акінчыца нібы да бабілёнскага мага: а вы ня ведаеце выпадкова, што за зорка сёньня цэлы час на небе побач зь Месяцам? Побач зь Месяцам? — перапытаў Акінчыц. Гэта — Зорка Вэнэра, адказаў ён чамусьці і сам паверыў сваім словам. Далей за рачулкай стаяў драўляны дом, адкуль будучы аўтар «Зоркі Вэнэры» хадзіў з бацькамі на шпацыр уздоўж Гараднічанкі.

Над рачулкай цяпер шнуравала ў паветры зладжаная парачка. Птушкі здаліся яму чымсьці незвычайнымі. Праз хвіліну ён скеміў, што гэта — кажаны. Яны ўзьняліся вышэй, Акінчыц павярнуў галаву і зьмеціў у мансардзе Дому масонаў на пагорку запаленую сьвечку ў самым верхнім акенцы, у мансардзе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Еўрапейцы прапанавалі свой план перамір'я, хочуць, каб ЗША да яго далучыліся. Але гатовыя «рыхтавацца да горшага»2

Еўрапейцы прапанавалі свой план перамір'я, хочуць, каб ЗША да яго далучыліся. Але гатовыя «рыхтавацца да горшага»

Усе навіны →
Усе навіны

Тэмпы прасоўвання Расіі ва Украіне трэці месяц падаюць2

«Лукашэнка прапанаваў Трампу набыць рэдказямельныя клубні». Найлепшыя твіты тыдня6

«Еўропа і свет іншыя, Пуцін зусім не Гітлер». Гісторык Церашковіч дае расклад і параўноўвае сітуацыю з 1930-мі4

У Бабруйску нечакана для ўсіх падскочылі цэны на маршруткі

Рутэ параіў Зяленскаму знайсці спосаб аднавіць адносіны з Трампам38

У Расіі група вайскоўцаў адмаўляецца ваяваць ва Украіне. Іх адпраўляюць на фронт сілком11

«Сілавікам рэспект. Сялусе ганьба». Бондарава прыдумала мянушку для нявесткі Лукашэнкі24

Расіяне праводзяць антываенны марш у цэнтры Берліна з расійскімі трыкалорамі ФОТА16

Нацыянальны архіў ЗША апублікаваў тысячы раней засакрэчаных аэрафотаздымкаў Беларусі часоў Другой сусветнай вайны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Еўрапейцы прапанавалі свой план перамір'я, хочуць, каб ЗША да яго далучыліся. Але гатовыя «рыхтавацца да горшага»2

Еўрапейцы прапанавалі свой план перамір'я, хочуць, каб ЗША да яго далучыліся. Але гатовыя «рыхтавацца да горшага»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць