Грамадства1515

Заходнерусіст Гронскі: «Рускі свет» у Беларусі сістэмна прадстаўляюць неафашысты, неапаганцы і псеўданавукоўцы

Гісторык Аляксандр Гронскі, які стаіць на пазіцыях заходнерусізму і трыадзінства беларусаў, рускіх і украінцаў, выступіў са знішчальнай крытыкай прадстаўнікоў «рускага свету» ў Беларусі.

Гронскі адзначае, што сам тэрмін «рускі свет» стаў негатыўна ўспрымацца не толькі ва Украіне і Беларусі, але нават у самой Расіі. Аднак ён прапануе не адмаўляцца ад тэрміна, а надаць яму новы сэнс.

Артыкул Гронскага «Рускі свет у Беларусі: праблемы, перспектывы і пагрозы» быў надрукаваны на сайце «Заходняя Русь», а да гэтага ён быў агучаны на канферэнцыі ў Маскве.

Гісторык адзначае, што да фарміравання негатыўнага вобразу «рускага свету» ў Беларусі спрычыніліся і самі прадстаўнікі гэтага «свету». Асабліва дасталася прадстаўнікам «рэестравага рускага свету», людзям і арганізацыям, якія актыўна супрацоўнічаюць з «Россотруднічеством».

Напрыклад, быў працытаваны артыкул «Нашай Нівы» пра лідара «Русі маладой» Сяргея Лушча. У тым расследванні адзін з паплечнікаў Лушча спачатку выяўлены на фота ў майцы з надпісам «88» (у неафашыстаў гэтая лічба азначае Heil Hitler), а наступнай фотцы хлопец раздае георгіеўскія стужкі.

«Такім чынам, георгіеўская стужка і рускі свет аказаліся звязаныя з неанацыстамі. І гэта не адзіны прыклад», — піша Гронскі.

«Сярод беларускіх інтэлектуалаў — прадстаўнікоў несістэмнага рускага свету [так ён называе блізкіх да сябе па духу прыхільнікаў заходнерусізму — «НН»] — назіраецца досыць рэзкае дыстанцыяванне ад вызначэння сябе часткай рускага свету. У першую чаргу гэта звязана з тым, што гэтыя інтэлектуалы не хочуць, каб іх асацыявалі ні з прыхільнікамі адраджэння свастыкі, ні з псеўданавукоўцамі, ні з неаязычнікамі, ні з абаронцамі беларускага калабарацыянізму.

Супрацоўніцтва з рускім светам становіцца таксічным, а самым дыскрэдытуючым для інтэлектуалаў з'яўляецца супрацоўніцтва з суайчыннікамі і пасольствам Расіі», — адзначае Аляксандр Гронскі.

«Шырокі распаўсюд нейтральнага напаўнення тэрміна рускі свет наўрад ці стане магчымым, калі ў якасці ілюстрацый прадстаўнікоў рускага свету будуць выступаць неафашысты, неаязычнікі або псеўданавукоўцы», — падсумоўвае гісторык.

Аляксандр Гронскі быў выкладчыкам гісторыі ў БДУІР, але цяпер з’ехаў у Маскву, дзе з’яўляецца навуковым супрацоўнікам Цэнтра постсавецкіх даследаванняў інстытута сусветнай эканомікі і міжнародных адносін імя Яўгена Прымакова Расійскай акадэміі навук.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну22

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць