Меркаванні2020

Ягайла — не наш герой

Ягайла — не той гістарычны дзеяч, якому ў Беларусі трэба ставіць помнікі. Піша Тацяна Шаклач з Мінску.

У паведамленні «НН» (№46’2008) пра спрэчкі вакол помніка ў гонар 1000-годдзя Брэста няма абароны беларускіх інтарэсаў. Вось, маўляў, які непарадак, Філарэт супраць фігуры Ягайлы. А ён жа даў Брэсту магдэбургскае права! Але трэба ведаць, пры якіх абставінах. У той час ішла барацьба паміж Вітаўтам і Ягайлам, які, застаючыся вялікім князем літоўскім, стаў яшчэ польскім каралём і пачаў абараняць польскія інтарэсы. Вітаўт змагаўся за палітычныя правы ВКЛ — беларуска-літоўскай дзяржавы. ВКЛ бунтавала супраць Ягайлы, і ён асцерагаўся, што зусім страціць кантроль, і вырашыў перавесці пад сваю ўладу (фактычна — далучыць да Польшчы) беларускія гарады па адным. Пачаў з Берасця. Каб выклікаць у берасцейцаў прыхільнасць да сябе, даў гораду магдэбургскае права. Фактычна гэта была спроба «купіць» берасцейцаў. Але прапольска-праягайлаўская партыя ў горадзе так і не зладзілася, Берасце засталося верным ВКЛ і Вітаўту. Але магдэбургскага права Вітаўт, вядома, не адмяняў. Так Берасце стаў першым з беларускіх гарадоў, які атрымаў магдэбургскае права.

Ды і ў агульнабеларускім рэчышчы Ягайла — не той гістарычны дзеяч, якому ў Беларусі трэба ставіць помнікі. Крэўская унія з Польшчай — несумненная здрада Ягайлы. Пасля яе інтарэсы Польшчы былі пастаўленыя вышэй за інтарэсы Вялікага Княства Літоўскага.

Тацяна Шаклач, Мінск

Ад Рэдакцыі. Няма несупярэчлівых гістарычных асобаў. Калі гаворым пра Ягайлу, мусім памятаць, што пры ім працягнулася хрысціянізацыя краіны, супольна з Вітаўтам ён спыніў замежную агрэсію, паклаў край міжусобным войнам у ВКЛ. Быў дзяржаўным дзеячам еўрапейскага маштабу і заснавальнікам беларуска-польскай каралеўскай дынастыі.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ нанеслі ўдар па заводзе «Пратон» у горадзе Арол4

Амерыканскі бізнэс-джэт паставіў рэкорд хуткасці для самалётаў — больш за 1000 км/г1

Са скандальнага забудоўшчыка Волаха хочуць спагнаць амаль 5 мільёнаў. Калі ўдасца да яго дацягнуцца1

Меланія Трамп заявіла, што дамаглася гуманітарнага перамір'я ў Алешках4

«Качанава — адказная». Лукашэнка загадаў пусціць трамвай з Наваполацка ў Полацк5

Выйшаў альбом Людмілы Краўцовай, маці Івана Краўцова. Ён праляжаў на паліцы больш за 20 гадоў9

Заторы нават удзень: што зараз адбываецца на скрыжаванні Арлоўскай і Карастаянавай у Мінску1

Гурт Раяна Гослінга выпусціць новыя песні праз 17 гадоў перапынку

Бюджэтнікам у 2027 годзе падымуць заробкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць