Грамадства2020

Улады Брэста пайшлі на дыялог з пратэстоўцамі супраць акумулятарнага завода і дапускаюць яго закрыццё

Фота: Станіслаў Коршунаў, TUT.BY

У нядзелю на плошчы Леніна ў Брэсце традыцыйна сабраліся пратэстоўцы. Каля 12.00 да лідараў пратэсту падышлі супрацоўнікі гарвыканкама і запрасілі ў канферэнц-залу абласнога камітэта Федэрацыі прафсаюзаў на дыялог з мясцовымі ўладамі, перадае TUT.BY.

Людзі запрашэнне прынялі. Разлічаная на 250 месцаў зала была запоўненая пад завязку. Разам з мэрам Аляксандрам Рагачуком у прэзідыуме сядзеў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Генадзь Барысюк.

Фота: Станіслаў Коршунаў, TUT.BY

— Важна разумець, што ў працэсе будаўніцтва ў нас былі якія зыходныя? Праект, які прайшоў экалагічную экспертызу, сам інвестар, добры ці дрэнны — гэта ўжо іншая тэма, і сам факт будаўніцтва. І тут «крыць» было няма чым. Цяпер, калі завод ўступіў у стадыю пачатку вытворчасці, ёсць выразны інструментар, каб паглядзець, ці атрымалася штосьці ў гэтага інвестара, ці будзе завод працаваць наогул і, калі ёсць нейкія значныя адхіленні, дык як яго закрыць. Вось і ўсё, — адзначыў Аляксандр Рагачук пад апладысменты прысутных.

Старшыня Брэсцкага гарвыканкама таксама закрануў тэму копіі дакладной запіскі абласнога прыродаахоўнага камітэта ў аблвыканкам, якая патрапіла ў інтэрнэт, у якой гаворыцца пра перавышэнне на заводзе «вызначаных нарматываў дапушчальных выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад нарматыўных стацыянарных крыніц выкідаў».

— Гэта афіцыйны дакумент, які пацвярджае, імаверна, памылковасць і, можа быць, недасканаласць гэтага праекта. Дакумент ніхто не прыхоўваў. У суботу Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя пацвердзіла, што пачынаецца адміністрацыйны працэс аб прыцягненні завода да адказнасьці за тое, што не выконваецца заяўленае. Паралельна ідзе праца дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, якая таксама не дала станоўчага заключэння. Падстаў для пуску завода няма на гэты момант, — паведаміў Аляксандр Рагачук.

Чытайце: На заводзе АКБ пад Брэстам — перавышэнне шкодных выкідаў. Распачаты адміністрацыйны працэс

Фота: Станіслаў Коршунаў, TUT.BY

Мэр прапанаваў аднаму з лідараў пратэстнага руху Дзям'яну Лепясевічу сабраць групу з 10 чалавек на сустрэчу са старшынёй аблвыканкама Анатолем Лісам па пытаннях акумулятарнага завода. Чакаецца, што бакі збяруцца ў сераду, 12 чэрвеня.

— Зараз нам трэба вырашыць пытанне канцэптуальна: завод працаваць будзе ці не будзе, — рэзюмаваў мэр.

Акрамя таго, Аляксандр Рагачук нагадаў тое, пра што раней казаў губернатар: калі будуць знойдзеныя парушэнні, то акумулятарны завод працаваць не будзе.

— Няўжо вы думаеце, што я хачу ўвайсці ў гісторыю не як мэр, які горад падрамантаваў да 1000-годдзя, а як будаўнік акумулятарнага завода? — адзначыў Аляксандр Рагачук.

Фота: Станіслаў Коршунаў, TUT.BY

Дзям'ян Лепясевіч падтрымаў прапанову мэра, але падкрэсліў, што любыя работы на заводзе неабходна неадкладна спыніць. Паводле яго слоў, людзі асцерагаюцца, што 11 чэрвеня прыёмачная камісія падпіша акт аб уводзе завода ў эксплуатацыю.

— Спыняйце да серады гэты завод. Якая вы ўлада, калі пажарных на завод не пускаюць? Якая вы ўлада, калі камітэт аховы прыроды не можа заехаць на завод? Вы кажаце, што нічога не можаце. Вы ўсё можаце, калі хочаце і вам гэта трэба. Дык вось, калі ласка, зачыніце да серады гэты завод.

Сустрэча ў зале абласнога савета прафсаюзаў працягвалася каля 30 хвілін. Чакаецца, што ў сераду група актывістаў прыйдзе са сваімі пытаннямі на сустрэчу з губернатарам.

Месцазнаходжанне новага акумулятарнага завода пад Брэстам. Графіка: Радыё Свабода

Каментары20

Цяпер чытаюць

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чатыры гады таму закрылі Чырвоны касцёл5

Новы начальнік Генштаба, старшыня Дзяржстандарту, кіраўнікі раёнаў — кадравыя прызначэнні2

Прызначаны новы міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю4

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі27

УСУ паказалі расійскіх палонных, узятых пры контрудары пад Ліманам8

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць