Свет88

Амерыканскі сенатар прапануе прызнаць Расію спонсарам тэрарызму

Сенатар-рэспубліканец ад Каларада і член Хельсінкскай Камісіі ЗША Коры Гарднэр мае намер дамагацца прыняцця закона, па якому Дзярждэпартамент ЗША павінен будзе вызначыць, ці падпадае Расія пад вызначэнне «дзяржавы-спонсара тэрарызму». Пра гэта сенатар заявіў у інтэрв'ю Рускай службе «Голаса Амерыкі».

Сам Коры Гарднэр лічыць, што Расія адпавядае гэтаму вызначэнню.

«Паглядзіце на тое, што Расія зрабіла ў апошнія гады — яна аказала дапамогу рэжыму Асада ў Сірыі, які забівае нявінных людзей, і сама стала датычная да гэтых забойстваў, займалася атручваннямі ў Еўропе, фактычна ажыццявіўшы хімічную атаку. Гэта рэжым, які карыстаецца тэрорам для ажыццяўлення сваіх палітычных мэтаў», — сказаў сенатар.

«Я думаю, што вызначэнне Расіі як дзяржавы-спонсара тэрарызму накіруе сігнал па ўсім свеце, што гэта рэжым, які абапіраецца на беззаконне, што ён не спыняецца перад парушэннем асноўных нормаў міжнароднага права, і што Злучаныя Штаты гэтага не пацерпяць», — растлумачыў Коры Гарднэр.

Рашэнне Дзярждэпартамента ЗША аб прызнанні краіны спонсарам тэрарызму цягне за сабой шэраг жорсткіх палітычных і эканамічных санкцый, якія ўключаюць кантроль за экспартам тавараў двайнога прызначэння, забарону на эканамічную дапамогу, накладанне фінансавых і іншых абмежаванняў.

Зараз у спісе краін-спонсараў тэрарызму чатыры дзяржавы — Іран, Сірыя, Судан і Паўночная Карэя.

«Я спадзяюся, што мы правядзем слуханні па гэтым законе. Я чакаю, што ён сустрэне супраціў, але па-ранейшаму ўпэўнены, што гэта важная справа, якую мы павінны зрабіць», — сказаў на заканчэнне амерыканскі палітык.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Пакістан падрыхтаваў план спынення вайны паміж ЗША і Іранам, які прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва4

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць