
president.gov.ua
Новым прэм'ер-міністрам Украіны павінен стаць прафесійны эканаміст без палітычнага мінулага. Пра гэта заявіў журналістам прэзідэнт Уладзімір Зяленскі на выбарчым участку, куды ён прыйшоў прагаласаваць на выбарах у Вярхоўную Раду, перадае УНІАН
Украінскі лідар шукае кіраўніка ўрада сярод тых, хто раней не займаў ні гэтую пасаду, ні пасаду спікера парламента, ні пасаду кіраўніка якой-небудзь парламенцкай фракцыі.
«Я бачу такога чалавека. Шчыра вам скажу — праводжу ўжо кансультацыі, размаўляю з некаторымі людзьмі», — сказаў Зяленскі і дадаў, што падобныя яго патрабаванні могуць не спадабацца некаторым палітыкам, якія ўдзельнічаюць у выбарах у Вярхоўную Раду, паколькі яны бачаць на месцы прэм'ера сябе.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары