Свет33

Цэнзура ў расійскім перакладзе чарговага бестселера ад Харары: крытыку Пуціна замянілі на крытыку Трампа

У расійскім перакладзе кнігі гісторыка Юваля Ноя Харары «21 урок для ХХІ стагоддзя» выдаўцы замянілі некалькі абзацаў, якія тычацца анексіі Крыма Расіяй у 2014 годзе, а ў іншым месцы Уладзіміра Пуціна замянілі на Дональда Трампа. Свабода даведалася, што пра гэта думае сам аўтар.

Што адбылося?

У расейскім перакладзе кнігі Харары выдавецтва «Синдбад» замяніла абзацы, дзе сьцьвярджаецца, што Расея акупавала Крым, а расейскі ўрад і асабіста Пуцін некалькі разоў адмаўлялі, што там былі расейскія войскі, і называлі іх атрадамі самаабароны.

У першым выпадку Харары параўноўваў войны ХХ і ХХІ стагодзьдзяў. Тут прыбралі некалькі сказаў пра захоп Крыму Расеяй у 2014 годзе, а ангельскае «conquest» (заваёва) перадалі як «присоединение».

У частцы «Постпраўда» Харары апісаў, як у 2014 годзе расейскія войскі ўварваліся ва Ўкраіну і акупавалі Крым, а расейскі ўрад і асабіста Пуцін некалькі разоў адмаўлялі, што гэтыя войскі былі расейскія, і называлі іх атрадамі самаабароны. Паводле аўтара, Пуцін і яго паплечнікі ў гэты момант ведалі, што хлусяць. У расейскім перакладзе гэтыя два абзацы выразалі і замянілі іншым тэкстам — пра тое, што Трамп робіць ілжывыя заявы, а пасьля абвінавачвае сродкі масавай інфармацыі ў распаўсюджваньні фэйкавых навінаў.

У Беларусі пераклад, надрукаваны выдавецтвам «Синдбад», прадаецца праз інтэрнэт-краму Oz.by. У дзяржаўных кнігарнях сеткі «Белкніга» на момант публікацыі няма кнігі «21 урок для ХХІ стагодзьдзя».

Што кажа пісьменьнік?

Свабода даведалася, што думае пра гэта сам Харары.

«Мой галоўны клопат — каб асноўныя ідэі кнігі, якія тычацца пагроз дыктатуры, экстрэмізму і фанатызму, змаглі дайсьці да самых розных чытачоў. У тым ліку і чытачоў, якія жывуць пры недэмакратычных рэжымах. Некаторыя прыклады ў гэтай кнізе могуць або адштурхнуць гэтых чытачоў, або спрычыніць з боку некаторых рэжымаў цэнзуру. Таму я часам дазваляю адаптацыю да мясцовых умоваў і даю права зьмяніць некаторыя далікатныя прыклады — але не асноўную аргумэнтацыю кнігі», — спаслаліся на Харары ў PR-камандзе пісьменьніка.

Дык пра што кніга?

У кнізе «21 урок для 21 стагодзьдзя» Харары піша пра глябальныя пытаньні будучыні, чалавечай сьвядомасьці, палітыкі і штучнага інтэлекту. Аўтар закранае праблемы:

  • тэхналягічнага выкліку і лічбавай дыктатуры;
  • крызісу лібэралізму, нацыяналізму, рэлігіі;
  • іміграцыі, тэрарызму і войнаў будучыні;
  • постпраўды і фэйкавых навінаў;
  • адукацыі будучыні.

«21 урок для 21 стагодзьдзя» — трэцяя навукова-папулярная кніга аўтара пасьля «Sapiens: рэзюмэ гісторыі чалавецтва» і «Homo Deus: рэзюмэ заўтрашняй гісторыі». На пачатку сваёй кар’еры Харары займаўся вывучэньнем ваеннай гісторыі сярэднявечча.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры17

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў2

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі17

На матчы Лігі чэмпіёнаў фанаты закідалі ўсё поле туалетнай паперай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры17

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць