Усяго патроху11

3 жніўня— вандроўка па Нарачанскім краі з пікніком

Экскурсія «Зачараванне Нарачанскага краю» правядзе Вас у найпрыгажэйшы рэгіён Беларусі — ваколіцы возера Нарач і Блакітных азёраў, сапраўдны дыямент нашага краю.

Акрамя прыродных цудаў, вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з мясцовымі помнікамі гісторыі і архітэктуры: храмамі, сядзібамі, 300-гадовым кляштарам, гарой Стэфана Баторыя.

Пасярод лесу ў маляўнічым кутку між трох азёр — Мястра, Нарач і Белае — размясціўся ўнікальны ландшафтны аб'ект: Аптэкарскі сад. Тут можна адпачыць і целам, і душой. У Аптэкарскім садзе ў выглядзе тэматычных кветнікаў, раслінных арт-аб'ектаў прадстаўлена больш за 200 відаў раслін.

Адным з найпрыгажэйшых месцаў Нарачанскага краю з'яўляецца вёска Засвір. Тут, у ціхім кутку, тры стагоддзі таму айцы кармеліты заснавалі старажытны касцёл і кляштар. Да храмавага будынка прымыкае парк, у якім захаваліся 300-гадовыя дубы. Побач — старая сядзіба і магіла нямецкіх салдатаў Першай Сусветнай вайны.

Недалёка ад Засвіры не менш цікавае мястэчка, Свір, з гарой Стэфана Баторыя, з якой адкрываецца панарама на аднайменнае возера - самае доўгае ў Беларусі. Менавіта тут планаваўся легендарны паход слаўнага караля Стэфана на Полацк у 1579 годзе.

У Шэметаве можна пабачыць касцёл з унікальнымі вітражамі, а таксама манументальныя пабудовы - фрагменты старадаўняй сядзібы Скірмунтаў.

І на завяршэнне экскурсійнага маршруту ўдзельнікаў чакае шпацыр па экалагічнай сцежцы Блакітных азёр, дзівоснага кутка беларускай прыроды. Можна будзе пабачыць некалькі ўнікальных азёр рэгіёна, падняцца на назіральную вежу і палюбавацца мясцовым ландшафтам.

На беразе азёр Глубля або Глубелька, дзе ёсць стаянкі, будзе магчымасць зладзіць невялікі пікнік.

Даведацца падрабязнасці і запісацца ў вандроўку па найпрыгажэйшых мясцінах Беларусі можна па тэлефонах:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

Каментары1

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»4

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўдарыла па заводзе Coca-Cola ў Кіеве1

Лукашэнка мае намер змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у мінскіх дварах17

«Усе былі ў шоку». Беларуская айцішніца расказала, чаму выбрала для жыцця Венесуэлу2

Памёр акадэмік Аляксандр Ільюшчанка3

У Чэхіі паліцыянты выехалі ратаваць параненую казулю. З гэтага выйшаў адзін смех2

Ва Украіну ўпершыню з асобным візітам прыляцеў кіраўнік МЗС Індыі1

Памёр акадэмік Аляксандр Міхалевіч

Вытворца папулярнага джыну разарваў ліцэнзійнае пагадненне з беларускай «дачкой» Pernod Ricard2

У краінах Афрыкі чуткі пра «крадзеж геніталій» прывялі да дзясяткаў забойстваў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»4

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць