Прыгоды пластылінавага слімака ў аднакаляровым горадзе.
У сеціве з’явіўся новы мультфільм пра Капітана Танаку. «Ідэя стварыць мульцік пра тое, як складана жыць у аднакаляровай краіне, прыйшла мне ў галаву яшчэ гады два таму, але рэалізаваў яе толькі цяпер,» – кажа аўтар Алесь Кудрыцкі. Справа ў тым, што інтэрнэт-партал YouTube абвесьціў конкурс для стваральнікаў відэа на тэму «што такое дэмакратыя». У мульціку Капітан Танака дае на гэтае пытанне свой адказ:
Гэты і іншыя мульцікі можна будзе пабачыць у суботу, 7 лютага ў Мінску на прэзентацыі кнігі “Прыгоды Капітана Танакі”. Адбудзецца яна а 16-й гадзіне ў Палацы дзяцей і моладзі (Мінск, Старавіленскі тракт, 41, каб. 108). У праграме: знаёмства з аўтарам і выдаўцамі, майстар-клас па ляпленні Танакаў з пластыліну, прагляд мультфільмаў, аўтографы і фотаздымкі.
Не забудзьцеся прыхапіць пластылін, дошчачкі, сурвэткі!
Колькасць месцаў абмежаваная, таму для ўдзелу трэба зарэгістравацца.
Ахвотных просім тэлефанаваць: (029) 676 89 88 (Стася), запісвацца на форуме, ці канатктаваць праз e-mail: [email protected], skype: Kryscina, isq: 353 181 833
Каментары