МУС ладзіць прафілактычнае мерапрыемства «Дзяржтэхагляд», паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.
Ад 7 па 17 жніўня ў розных населеных пунктах супрацоўнікі ДАІ правераць у кіроўцаў допуск да ўдзелу ў дарожным руху іх транспартных сродкаў.
Тэхнічныя няспраўнасці транспартных сродкаў — адна з прычынаў росту колькасці ДТЗ, адзначаюць у МУС. У гэтым годзе адбылося 8 такіх аварый, у якіх 3 чалавекі загінулі і 27 атрымалі раненні.
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары