Грамадства2222

Цвёрдая русіфікацыя. Доля беларускамоўных першакласнікаў упершыню склала менш за 10%

У 2018/2019 навучальным годзе ў Беларусі вучыліся па-беларуску толькі 9,7 % вучняў першых класаў. І гэтая лічба з кожным годам скарачаецца. Чатыры гады таму, у 2014 / 2015 навучальным годзе, доля першакласнікаў, якія вучыліся па-беларуску, складала 12,1 %. У 2009 годзе іх было 16,7%. Калі дзяржаўная палітыка не зменіцца, то праз 10 гадоў доля беларускамоўных школьнікаў стане блізкай да нуля.

Беларусь была самай русіфікаванай з рэспублік СССР, але нават тады пры канцы савецкага перыяду доля беларускамоўных школьнікаў складала 22%. Пасля здабыцця незалежнасці доля беларускамоўных школ рэзка вырасла, але пачала зноў падаць пасля таго як з прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі зноў пачалася русіфікацыя.

З 1995 да 2006 года доля беларускамоўных школьнікаў скарацілася з больш чым 40 да тых самых савецкіх 22%. У 2011-м яна ўпала да 17,8%, у 2016-м — да 13,3%. Былі зачыненыя беларускамоўныя патокі ў ВНУ.

Найбольшая доля беларускамоўных першакласнікаў цяпер — у цэнтральнай, Мінскай вобласці, гэта 17,9%. На Берасцейшчыне па-беларуску пайшлі вучыцца 14,5% дзяцей, на Гарадзеншчыне — 10,9%. Найменшая доля — на Віцебшчыне, усяго 6,3%. У горадзе Мінску ў беларускамоўныя першыя класы прынялі толькі 2,7% дзяцей.

Інфаграфіка: Зміцер Івановіч, Rebenok.by.

Самі беларускамоўныя школы застаюцца такімі толькі на паперы. У выніку нізкіх заробкаў педагогаў і ідэалагічных фільтраў беларускамоўных педагогаў-прадметнікаў не хапае.

Беларусь — адзіная славянская дзяржава, дзе доля дзяцей, якія навучаюцца на нацыяльнай мове, падае. Нягледзячы на супраціў Расіі, Украіне ўдалося ўмацаваць пазіцыі ўкраінскай мовы. У іншых славянскіх дзяржавах, нават малых, як Славенія ці Паўночная Македонія, нацыянальныя мовы таксама функцыянуюць як адзіныя дзяржаўныя.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць