Свет33

Рамзан Кадыраў раззлаваў дагестанцаў выказваннем пра іх нацыянальнага героя. Яму прыйшлося ўзяць свае словы назад ВІДЭА

Рамзан Кадыраў у інтэрв'ю чэчэнскаму агенцтву, якое выйшла 7 жніўня, заявіў, што кіраванне імама Шаміля, нацыянальнага героя многіх каўказскіх народаў, у XIX стагоддзі на Каўказе прывяло да скарачэння колькасці чэчэнскага народа ўдвая, абвінаваціў яго ў бедах сваіх суайчыннікаў і папракнуў у тым, што пасля гібелі чэчэнцаў ён здаўся ўладам Расійскай імперыі дзеля ўласнай выгады.

Шаміль быў трэцім імамам Дагестана з 1834 па 1859 год. У 1840-м ён вырашыў аб'яднаць горцаў Заходняга Дагестана і Чачні і стаць таксама імамам Чачні. З 1840-га ваяваў з царскай арміяй, пакуль не трапіў у палон у 1859-м падчас узяцця аула Гуніб у Дагестане.

Выказванне Кадырава было негатыўна ўспрынята ў Дагестане. У муфтыяце гэтай рэспублікі заявілі, што імам «усяго толькі адстойваў на працягу 25 гадоў бацькоўскія дамы і землі сваіх братоў».

Больш за 100 чалавек сабраліся ў Махачкале каля будынка Аварскага тэатра з-за заявы Кадырава.

У ноч на 8 жніўня ў сацыяльных сетках з'явіліся паведамленні з заклікам выйсці на акцыю. Па словах удзельнікаў пратэсту, калі здарэнне пакінуць без увагі, то гэта прынізіць жыхароў рэспублікі і іх продкаў.

«Мы прыцягнем хлусаў да адказнасці, але ў рамках закона і без правакацый», — гаворыцца ў закліках.

Пазней Кадыраву прыйшлося растлумачыць свае словы дагестанцам.

Памочнік дэпутата расійскай Думы, дагестанскі грамадскі дзеяч Булач Чанкалаеў апублікаваў на сваёй старонцы ў Instagram некалькі відэазапісаў, на якіх можна пабачыць, як ён абмяркоўвае з кіраўніком Чачні Рамзанам Кадыравым яго скандальнае інтэрв'ю.

«Я ведаю, што дагестанцы лічаць яго сваім кумірам, героем, як я магу сказаць пра нашага мусульманіна дрэннае… Нават калі б я дрэнна думаў пра імама Шаміля, я пры сабе пакінуў бы гэтае меркаванне», — сказаў Кадыраў.

Па словах кіраўніка Чачні, яго словы былі няправільна інтэрпрэтаваныя.

«Журналісты яны ж разумныя, яны па-свойму напісалі там», — дадаў ён. Удзельнікі размовы выказалі меркаванне, што Кадыраву варта было пракантраляваць журналістаў.

Палітык таксама адзначыў, што «заўсёды быў з народам» і мае ў Дагестане шмат блізкіх яму людзей.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну16

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі затрымалі падазраваных у падпале станцыі Starlink у Польшчы. Яны іншаземцы2

У Вільні былы кіраўнік элітнага падраздзялення паліцыі застрэліў віцэ-чэмпіёна Еўропы па кікбоксінгу — бо той сікаў каля дома23

Мінскі дызайнер, які стварыў пухавік з сена, здзівіў яшчэ раз6

У Грэцыі выратавалі 44‑гадовую жанчыну, якая правяла ў моры 20 гадзін

У Мінску заўважаюць незвычайных птушак. Ці патрэбная ім дапамога людзей?2

НАТА: Расія толькі за верасень страціла больш за 50 тысяч вайскоўцаў10

Кіраўнік Palantir: У эпоху ШІ будуць мець поспех толькі дзве групы людзей17

Кая Калас: ЕС плануе захаваць ізаляцыю Расіі і Беларусі ў сусветным спорце12

Просты электраманцёр з Асіповічаў сабраў багатую калекцыю дробных манет з усяго свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну16

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць