Спорт

Беларусы руляць

Віталь Радзівонаў сёння забіў першы афіцыйны мяч за «Фрайбург». Шэсць дзён таму свой рахунак у нямецкім футбольным банку адкрыў яго экс-аднаклубнік па БАТЭ Генадзь Блізнюк.

Віталь Радзівонаў сёння забіў першы афіцыйны мяч за «Фрайбург».

У матчы 19-га туру розыгрышу 2-й бундэслігі ў пятніцу швабскі «Фрайбург» разграміў «Оснабрук» – 4:1.

Віталь Радзівонаў, што перайшоў каманду з БАТЭ, забіў гол на 47-й хвіліне, зрабіўшы лік 2:0.

Віталь, праўда, пакінуў поле на 65-й хвіліне праз траўму.

Новы клуб Генадзя Блізнюка – яшчэ аднаго экс-гульца БАТЭ – «Франкфурт» у бітве аўтсайдэраў перамог у гасцях «Кобленц» – 1:3.

Блізнюк гэтым разам не забіваў (нагадаем, што першы мяч у афіцыйных гульнях бундэслігі забіў у мінулую нядзелю «Рот Вайсу» з Алена).

«Фрайбург» працягвае лідзіраваць у першынстве другой бундэслігі, маючы цяпер 36 пунктаў.

Ён на чатыры пункты адарваўся ад канкурэнтаў – «Фюрца», «Майнца» і колішняга чэмпіёна Нямеччыны «Кайзерслаўтэрна».

«Франкфурт», які яшчэ два туры таму займаў апошняе месца, узняўся на выратавальнае 15-е месца.
У клуба Генадзя Блізнюка 20 балаў. «Кобленц» застаўся апошнім з 15 баламі.

Але рэшта матчаў туру будзе згуляна ў нядзелю, калі пройдуць сустрэчы і пераследнікаў «Фрайбургу», і суседзяў па падвале «Франкфурта».

***

А цяпер таксама чакаем на гэтых выходных першага афіцыйнага мяча Віталя Кутузава. Яго «Бары» ў суботу ў гасцях гуляе з «Брэшыяй» (пачатак а 17-й),

і Аляксандра Глеба – за «Барселону». Каталонцы ў нядзелю гуляюць дома са «Спортынгам» з Хіхона (пачатак а 20-й).

Шанцы, што Міхаіл Сівакоў выйдзе на поле за «Кальяры» малыя, але будзем сачыць за матчам сардынцаў з «Атлантай». Нядзеля, 16:00.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць