Улада66

Лукашэнка: Захад даў нам утрая больш выгадны крэдыт, чым Расія

Таксама ён зазначыў, што беларускім вытворцам хацелася б яшчэ адной 20-працэнтавай дэвальвацыі рубля.

Таксама ён зазначыў, што беларускім вытворцам хацелася б яшчэ адной 20-працэнтавай дэвальвацыі рубля.

Фрагменты размовы кіраўніка дзяржавы з журналістамі былі паказаныя на Першым нацыянальным тэлеканале.

Ён зазначыў, што беларускім вытворцам хацелася б яшчэ адной дэвальвацыі рубля. «Гэтага больш не будзе, бо мы паабяцалі народу, — падкрэсліў А.Лукашэнка. — Таму шукайце магчымасці для зніжэння сабекошту прадукцыі, што вырабляецца. Трэба арыентавацца і шукаць кампенсацыю за кошт чагосьці іншага».

Гаворачы пра атрыманы ад Расіі крэдыт у памеры 2 млрд. долараў, А.Лукашэнка зазначыў, што «Захад у тры разы больш выгадны крэдыт дае, чым Расія». «Што за падарунак мы атрымалі ад Расіі. LIBOR+3% мы атрымалі па крэдыце. А МВФ даў нам крэдыт LIBOR+0,75%», — сказаў прэзідэнт.

Ён таксама падкрэсліў, што, «калі Беларусь грымнецца, то для Расіі гэта будзе несувымерна большая страта, чым даць нам 2 мільярды долараў на падтрымку». «Падтрымліваючы нас, Расія тым самым падтрымлівае сябе», — лічыць А.Лукашэнка.

БелаПАН

«Прамыслоўцам хацелася б яшчэ на 20 працэнтаў дэвальваваць рубель. Але мы народу паабяцалі і будзем сваё абяцанне трымаць. Таму няхай шукаюць дадатковыя магчымасці для зніжэння сабекошту прадукцыі, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Прамыслоўцы ў любы крызіс заўсёды настойваюць на абвале. Але яшчэ ёсць 10 млн. беларусаў. Мы разава дэвальвавалі 20 працэнтаў нацыянальнай валюты і растлумачылі, чаму. Расіяне ўжо пад 40 працэнтаў дэвальвавалі».

«Ніякага абвалу, разавай дэвальвацыі быць не можа, — запэўніў прэзідэнт. — Нацыянальны банк цвёрда, упэўнена сябе адчувае, золатавалютныя рэзервы вялікія. Працэнтаў 15—17 мы выкарысталі ў самы цяжкі перыяд, каб не ўпасці. Потым іх аднавілі. Плюс яшчэ $1 млрд. крэдыту, які мы атрымалі ад Расіі. Які сэнс, навошта нам сёння абвальваць нацыянальную валюту? Трэба проста працаваць у гэтых умовах. Таму ніякай разавай дэвальвацыі не будзе. Няма такой неабходнасці».

Ён дадаў, што Беларусь сёння нясе страты ад таго, што Расія дэвальвуе сваю валюту значна хутчэй. «Але мы гэта кампенсуем за кошт іншых фактараў, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — У нас ёсць рэзервы, і мы іх выкарыстаем».

БЕЛТА

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць