Усяго патроху22

На дарогах Мінскай вобласці гіне кожны трэці

Заявіў начальнік УУС Мінаблвыканкама Іван Саўчыц і дадаў, што ў 2008 г. праграма «Мінус 100» па вобласці не выканана.

У 2008 годзе на дарогах Мінскай вобласці загінулі 460 чалавек, што некалькі больш, чым у 2007 годзе. Гэта практычна траціна агульнай колькасці па краіне.
Раненні атрымалі 1.614 чалавек. Такія звесткі прывёў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 11 лютага начальнік УУС Мінаблвыканкама Іван Саўчыц.

З пачатку 2009 года ў рэгіёне ахвярамі ДТЗ сталі 33 чалавекі.

Паводле інфармацыі УУС, усяго ў Мінскай вобласці летась зарэгістравана 1.549 дарожна‑транспартных здарэнняў, з якіх 178 — па віне нецвярозых вадзіцеляў. Асноўнымі відамі ДТЗ з’яўляюцца наезды на пешаходаў (33%), перакульванні (18%), лабавыя сутыкненні (11%).

Як паведаміў І.Саўчыц, нягледзячы на жорсткія меры адміністрацыйнага ўздзеяння, што прымяняюцца ў дачыненні да грамадзян, якія кіруюць транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, у 2008 годзе затрымана 10.015 нецвярозых вадзіцеляў. З іх 81,5% — жыхары Мінскай вобласці. Паўторна на працягу года за такое правапарушэнне затрыманы 960 чалавек, яны прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. З органаў унутраных спраў і дзяржорганаў за кіраванне аўтатранспартам у п’яным выглядзе звольнены некалькі супрацоўнікаў міліцыі і службовых асоб абласных структур.

І.Саўчыц лічыць, што сітуацыю можна змяніць у тым ліку пасля ўвядзення канфіскацыі аўтамабіляў у тых грамадзян, хто паўторна на працягу года сеў п’яным за руль.

Прызнаючы, што выканаць у 2008 годзе праграму «Мінус 100» у вобласці не ўдалося, начальнік УУС разам з тым заўважыў: «Гэта не міліцыя не выканала — гэта ўся краіна не выканала».

Кажучы пра тэхнічны складнік арганізацыі дарожнай бяспекі, І.Саўчыц паведаміў, што летась завершана ўстаноўка сучаснага загароджвання тросавага тыпу на аварыйна небяспечных участках дарог Слабада — Навасады і Мінск — Мікашэвічы. Гэта зроблена для папярэджання лабавых сутыкненняў транспартных сродкаў.

За нездавальняючае ўтрыманне і рамонт вулічна‑дарожнай сеткі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 170 службовых асоб дарожна‑эксплуатацыйных і камунальных службаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць