Меркаванні2222

Дубавец: Перавоз Каліноўскага ў Беларусь дэсакралізуе ягоны подзвіг

Перапахаваньне парэштак Кастуся Каліноўскага ў Беларусі выглядае як чыстай вады ўкід, на які паддаліся паважаныя падпісанты. Яўна ня іхная гэта задума, піша ў сваім блогу на Радыё Свабода Сяргей Дубавец.

Па-першае, ні ў кога няма візіі гэтага перапахаваньня: дзе, кім, у якім «фармаце». Хто ў Менску хоча, хто ў Сьвіслачы, хто на могілках, хто на плошчы — перакананы, што спрэчка па кожным пункце расколе шаноўную грамаду, зьвядзе тэму нацыянальнага героя № 1 да мітусьні нашчадкаў вакол ягонага імя.

Па-другое, цяперашнія афіцыйныя канцэпты гісторыі не пакідаюць для Каліноўскага месца. Скасаваньне ордэна ягонага імя ў 2004-м, запісваньне яго ў палякі… Нават самае актуальнае пасланьне героя цяпер у Беларусі немагчыма працытаваць без купюр: «Толькі тады, народзе, зажывеш шчасьліва, калі над табой м…ля ўжо ня будзе».

Пахаваўшы Каліноўскага ў Беларусі (а без уладаў гэтага не адбудзецца), афіцыёз паспрабуе тым самым увогуле закрыць тэму нацыянальнага героя № 1.

Гэта будзе паўторнае пахаваньне «на тэрыторыі расейскага гарнізону», каб не дапусьціць паломніцтва да магілы, як тое ўпершыню адбылося ў 1864 годзе. Каліноўскага ўлады панічна баяцца, як Пуцін баіцца шамана. І ініцыятыва зь перапахаваньнем у Беларусі нагадвае выкраданьне з мэтаю зьнішчыць.

Па-трэцяе. «Сакральную сьмерць», пра якую кажа Зянон Пазьняк, Каліноўскі прыняў на Лукіскай плошчы ў Вільні — і гэта знакавае месца беларускай гісторыі. Пахавалі Каліноўскага ў братняй магіле на Замкавай гары ў Вільні — яшчэ адно знакавае месца. Доўгі час літоўцы сьцьвярджалі, што ніякага пахаваньня там няма. Але паўстанцы самі выйшлі з магілы. Гара абрынулася. І сёньня гэта знакавая падзея беларускай гісторыі.

Заплянавана перапахаваньне паўстанцаў на могілках Росы — яшчэ адным знакавым месцы, дзе спачываюць героі несавецкай беларускай гісторыі. Перавоз Каліноўскага ў Беларусь дэсакралізуе і ягоны подзьвіг, і ягонае імя, і ўсе гэтыя зьвязаныя зь ім месцы.

На маю думку, ня варта ў такой надзвычай датклівай і адначасова глыбокай тэме «грымець косткамі». Лепш бы шаноўныя падпісанты выказаліся за збліжэньне Беларусі з Эўразьвязам. Бліжэй было б і Каліноўскаму, і да Каліноўскага.

Дзеячы культуры звярнуліся да Літвы: Просім пахаваць Каліноўскага ў Беларусі

Касцёл: Мы б прадаставілі зямлю пад пахаванне Каліноўскага ў цэнтры Мінска ля аднаго з храмаў

Андрэй Дынько: Чаму я падпісаў зварот за перапахаванне Каліноўскага ў Беларусі. І некалькі інсайдаў

Каментары22

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць