
ЗША ад ужывання курыльнай сумесі памёр 65-гадовы мужчына ў штаце Небраска. Ён стаў 15-й ахвярай вейпаў у краіне, паведамляе тэлеканал NBC News.
Мужчына памёр у маі, аднак прычыну смерці медыкі змаглі ўсталяваць толькі цяпер — пасля масавых паведамленняў пра ўскладненні, выкліканых курэннем вейпаў, і шэрагу смерцяў, паведаміў эпідэміёлаг Том Сафранек. Усяго па краіне зарэгістравана звыш 800 зваротаў аб праблемах з дыхальнай сістэмай з-за ўжывання вейпаў.
Як паведамляў Цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў ЗША, большасць карыстальнікаў вейпаў, у якіх ўзнікалі праблемы са здароўем, набывалі на чорным рынку курыльныя сумесі з марыхуанай. У пацярпелых выяўляліся падобныя сімптомы, якія нагадваюць пнеўманію: кашаль, праблемы з дыханнем, болі ў грудзях, моцная стомленасць, ваніты і дыярэя. Верагоднай прычынай захворванняў называецца алей з вітамінам Е, які спецыялісты цэнтра выявілі ў сумесях з марыхуанай у пацярпелых вейпераў. Аднак у мясцовым міністэрстве аховы здароўя адзначаюць, што рабіць якія-небудзь высновы яшчэ рана.
-
«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны
-
Муж былой кіраўніцы Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША любіць адзяваць жаночае і бамбічныя накладныя грудзі
-
Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію
Каментары