У Міністэрстве абароны ЗША распрацоўваюць планы паскоранага вываду ўсіх войскаў з Афганістана на той выпадак, калі прэзідэнт Дональд Трамп раптам аддасць адпаведны загад. Пра гэта са спасылкай на ваенныя крыніцы паведамляе NBC News.
Па дадзеных ад ананімных членаў камандавання, планы ўключаюць у сябе імавернасць таго, што амерыканскі лідар запатрабуе поўнага выхаду з Афганістана на працягу найбліжэйшых тыдняў. Такіх распараджэнняў пакуль не паступала, але адпаведную падрыхтоўку пачалі — нечаканы вывад войскаў з Сірыі прыйшлося праводзіць у спешцы, у Пентагоне яго лічаць «рэпетыцыяй» магчымага сыходу з Афганістана.
21 кастрычніка стала вядома, што за апошні год ЗША негалосна паменшылі колькасць сваіх вайскоўцаў у Афганістане з 14 да 12 тысяч.
Цяпер чытаюць
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары