Улада99

Лукашэнка прапанаваў аднаму з найбуйнейшых інвестараў Дубая развіваць праекты ў рэальным сектары эканомікі

Беларусь зацікаўлена ў развіцці праектаў у рэальным сектары эканомікі з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй рады дырэктараў інвестыцыйнай кампаніі Emaar Properties Мухамедам Алі Аль-Абарам, перадае БЕЛТА.

«Мы можам абмеркаваць цяпер тыя праекты, якія знаходзяцца ў прапрацоўцы. Але мяне больш цікавяць праекты ў рэальным сектары эканомікі», — прызнаўся Лукашэнка.

Мухамед Алі Аль-Абар — саўладальнік буйных міжнародных кампаній у сферах інвестыцый, нерухомасці, гасцінічнага бізнэсу, электроннага гандлю, лагістыкі, грамадскага харчавання, моды і іншых. Яго бізнэс прысутнічае больш чым у 50 краінах свету, уласны капітал ацэньваецца ў $ 4,6 млрд. Ён з'яўляецца ідэйным натхняльнікам і выканаўцам канцэпцыі стварэння сучаснага Дубая, ключавым дарадцам па эканамічным і інвестыцыйным пытаннях (асабістым і дзяржаўным) кіраўнікоў Абу-Дабі і Дубая.

Кампанія Emaar Properties — адзін з найбуйнейшых у свеце дэвелапераў і інвестараў у галіне будаўніцтва. Яе штаб-кватэра знаходзіцца ў Дубаі. Кампанія валодае больш чым 60 даччынымі арганізацыямі і прысутнічае на рынках звыш 35 краін на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы, Азіі, Еўропе і Паўночнай Амерыцы.

Emaar Properties спецыялізуецца на гасцінічным бізнэсе, гандлёва-забаўляльнай інфраструктуры, здачы ў арэнду камерцыйнай нерухомасці, развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і паслуг для розных сфер бізнесу, інвеставанні і абслугоўванні нерухомасці. Найбуйнейшыя будаўнічыя праекты Дубая, уключаючы самае высокае ў свеце будынак «Бурдж-Халіфа» і адзін з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў «Дубай Мол», былі рэалізаваны менавіта Emaar Properties.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ4

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»13

Зяленскі: Расійскіх удараў па аб'ектах энергетыкі амаль няма

Памерла Кэтрын О'Хара — мама Кевіна ў «Адзін дома»6

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі43

Аляксандра Субоціна вернуць на ранейшую працу1

Што «Наша Ніва» пісала ў гэтыя дні ў 2016, 2006, 1996?3

Каля Вячы пад Мінскам пабудуюць амаль 500 новых кватэр

Насельніцтва ЗША можа скараціцца ўпершыню ў гісторыі7

Беларуска паскардзілася, што заразілася грыбком праз пракатныя канькі. Гэта рэальна?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ4

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць