Меркаванні9595

Андрэй Пачобут раскапаў дадатковыя факты пра агента «Бімбу»

Яго артыкул выйшаў сёння ў «Газэце Выборчай».

Яго артыкул выйшаў сёння ў «Газэце Выборчай».

1. Пракуратура Ігналінскага раёна Літвы абвінавачвае Бульку ў саўдзеле ў 56 забойствах

у кастрычніку 2008 года літоўскі суд прыняў рашэнне аб ягоным арышце.
Калі б Булька выехаў з Беларусі ў любую краіну Еўразвязу, яго адразу арыштавалі б.

2. Паводле дакументаў КГБ Літоўскай СССР, Булька ў 50‑я быў жанаты.

3.

Высвячаны на ксяндза Булька быў у Польшчы. Сама ўрачыстасць адбывалася не ў касцёле, а ў садзе (!).
Удзел у ёй, акрамя біскупа Рамана Анджэўскага (ужо памёр), і Булькі яшчэ прымалі 2 сведкі, і ўсё. Гэта адзіны такі выпадак ва ўлоцлаўскай дыяцэзіі .

4. — О Матка Боска, — паўтарае цяперашні біскуп улоцлаўскай дыяцэзіі Веслаў Мерынг, калі паказалі яму дакументы наконт Булькі. Разглядаецца магчымасць анулявання высвячэння Булькі, аб чым «Газэце Выборчай» заявіў біскуп Мерынг.

5.

Удалося ў Літве знайсці тых, на каго даносіў Булька.
Акрамя таго, жывы адзін з агентаў, які разам з ім браў удзел у забойствах. З агентам паразмаўляць не ўдалося,
але, паводле следчых, ён падцвярджае саўдзел Булькі ў забойствах.

6.

Ніводная парафія ў Літве не пагадзілася прыняць ксяндза Бульку. Адусюль яго гналі самі парафіяне, бо хутка даведваліся пра ягонае мінулае.
Тады яго накіравалі на Беларусь, дзе ніхто пра яго нічога не ведаў.

7. Булька слабенька ведае польскую мову — разумее, але гаварыць амаль, што не можа. Толькі часам украпляе польскія словы ў размову. Ён усё адмаўляе, нават тое, што раней казаў другім журналістам, — напрыклад пра тое што ў яго быў брат. Увогуле, размова з ім была адной з самых цяжкіх у маёй журналісцкай кар’еры. Ён ведаў, з чым я прыехаў да яго. Відаць, ягоныя сябры з Літвы, з якімі я размаўляў, перадалі яму альбо нехта іншы пастараўся… Наадрэз адмовіўся гаварыць пра біскупа Рамана Анджэеўскага і падрабязнасці мерапрыемства ў садзе. Уразілі ягоныя словы: «Была вайна, а цяпер мы ўсё павінны забыць і пачаць з чыстага ліста».

poczobut.livejournal.com

Вычарпальны артыкул у Выборчай

Каментары95

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы — два нападзенні ў школах за тыдзень. У сацсетках разыходзіцца папярэджанне пра «крывавую пятніцу»4

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука18

Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Mak.by

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць