Улада22

Афіцыйная статыстыка: у лютым работнікі 240 прадпрыемстваў працавалі няпоўны тыдзень

Гэта 145,5 тыс. чалавек.

У лютым работнікі 240 беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый працавалі ў рэжыме няпоўнай занятасці або былі вымушаны ісці ў адпачынкі па ініцыятыве наймальнікаў.

Такія звесткі абнародаваў на брыфінгу 5 сакавіка ў Мінску намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік.

Паводле яго інфармацыі, у Брэсцкай вобласці налічвалася 44 такія прадпрыемствы, у Віцебскай — 25, у Гомельскай — 43, у Гродзенскай — 40, у Мінскай — 34, Магілёўскай — 54.

Агульная колькасць працаўнікоў на іх складала 145,5 тыс. чалавек.

Доля работнікаў, занятых у рэжыме няпоўнага працоўнага часу, ад колькасці ўсіх работнікаў на гэтых прадпрыемствах вагалася ад 14,4% у Мінскай вобласці да

44,4% — у Магілёўскай.
Доля работнікаў, якія знаходзіліся ў вымушаных адпачынках па ініцыятыве наймальнікаў, вар’іравалася ад 1,9% у Гродзенскай вобласці да 17,9% — у Гомельскай.

Як заявіў П.Грушнік, прадастаўленне па ініцыятыве наймальнікаў адпачынкаў, скарачэнне працоўнага часу трэба разглядаць як антыкрызісныя меры, гнуткія формы занятасці насельніцтва і інструмент рэгулявання беспрацоўя. Паводле яго слоў, гэтыя меры «накіраваны на захаванне працоўных калектываў», гэта — праяўленне «сацыяльнай адказнасці да супрацоўнікаў».

Разам з тым, зазначыў намеснік міністра, павелічэнне аб’ёмаў неэфектыўнага выкарыстання працоўнага часу на вытворчасці — гэта патэнцыяльная база для росту беспрацоўя і ўзнікнення сацыяльнай напружанасці ў грамадстве.

Кантралюючы сітуацыю, Мінпрацы разам з іншымі зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі праводзіць маніторынг сітуацыі на рынку працы. У выпадку яе далейшага пагаршэння міністэрства гатова да карэкціроўкі праграмы занятасці на 2009 год. У прыватнасці, магчыма больш актыўнае садзеянне занятасці насельніцтва і пераразмеркаванне з гэтай мэтай фінансавых рэсурсаў.

У якасці мер па ўзмацненні садзеяння занятасці Грушнік назваў: арганізацыю аплачваных грамадскіх работ; аказанне садзеяння ў развіцці прадпрымальніцкай дзейнасці беспрацоўных; прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі беспрацоўных; падтрымку за кошт бюджэтных пазык арганізацый, якія захоўваюць і ствараюць працоўныя месцы; развіццё сістэмы субсідавання працоўных месцаў; частковую кампенсацыю расходаў наймальнікаў па аплаце працы работнікаў.

Па ацэнцы Мінпрацы, пры павышэнні ўзроўню беспрацоўя да 2—3% запатрабуюцца дадатковыя бюджэтныя асігнаванні ў памеры 12 млрд. рублёў. Пакуль на рэалізацыю праграмы занятасці ў 2009 годзе намечана выдзеліць 151 млрд. рублёў.

БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў15

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

Джон Коўл прыедзе ў Мінск на наступным тыдні55

Камандуючы элітнага іранскага спецназа працаваў на Ізраіль? Кажуць, ён саскочыў з сустрэчы ў Хаменеі за паўгадзіны да ўдару9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць