Ад рэдакцыі99

Падпісвайцеся на пяць месяцаў! Атрымаеце часопісы з дастаўкай дахаты. «Наша гісторыя», а малым — «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!»

Самая нізкая цана на часопісы — праз падпіску. Падпіска на «Нашу гісторыю» на месяц каштуе 5,11 рубля (на абаненцкую скрыню — 4,39 рубля), на паўгода — 30,66 рубля (на абаненцкую — 26,36 рубля). Для параўнання: цана ў шапіках і кнігарнях — 5,70.

На дзіцячыя часопісы цана падпіскай — 2,64. Тады як цана ў шапіках — 2,86.

Дык падпісвайцеся і будзеце штомесяц чытаць захапляльныя выданні. «Наша гісторыя» апавядае пра беларускую гісторыю цікава, а пра сусветную — з беларускіх пазіцый. А ў тых, хто падпіша дзяцей на «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!», яны вырастуць разумненькія і будуць любіць чытаць.

У часы пандэміі вы зможаце атрымліваць часопісы, нікуды па іх не выходзячы. 

На поштах падпісацца на пяць месяцаў можна да 27 ліпеня. Праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце www.belpost.by можна падпісацца да 21 ліпеня.

Афармленне падпіскі на «Нашу гісторыю» і новыя дзіцячыя часопісы «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!» цяпер даступнае:

праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце www.belpost.by;

праз плацежна-даведкавыя тэрміналы;

у аддзяленнях паштовай сувязі;

або дома, запрасіўшы паштальёна.

Падпісныя індэксы:

«Наша гісторыя» 00469
«Дуду» 75081
«Асцярожна: дзеці!» 75080

Як падпісацца на іх не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

1. Шукаем на сайце раздзел інтэрнэт-падпіскі

На галоўнай старонцы сайта трэба выбраць пункт «Аформіць падпіску»,

2. Выбіраем і замаўляем выданні

Вы трапіце на старонку з магчымасцю шукаць выданні па падпісным індэксе або назве.

Нагадаем: індэкс «Нашай гісторыі» — 00469, «Дуду» — 75081, «Асцярожна: дзеці!» — 75080.

Клікнуўшы на ўпадабанае выданне, Вы атрымаеце магчымасць выбраць тэрмін падпіскі.

Пасля трэба вызначыцца з тыпам дастаўкі і дадаць выданне ў кошык.

Унізе старонкі з'явіцца інфармацыя пра замову. Пераходзім да яе.

І афармляем падпіску.

3. Рэгіструемся

Для гэтага трэба паведаміць «Белпошце» сваё імя і адрас. Для пачатку ўводзім нумар тэлефона, прыдумляем пароль, якім будзем карыстацца для ўваходу ў асабісты кабінет на сайце і ціснем «Зарэгістравацца».

Увёўшы лічбавы код, атрыманы праз SMS, трапляем у асабісты кабінет. Абіраем злева раздзел «Інтэрнэт-падпіска» і клікаем на замову:

Сістэма прапануе ўвесці імя і адрас. Рэгіструючы адрас для дастаўкі, трэба звярнуць увагу на тое, што пасля пазнакі індэкса населены пункт і вуліца аўтаматычна паказваюцца з базы. База рускамоўная. 

Пазначыўшы звесткі, можна пераходзіць да аплаты.

Увёўшы звесткі з карткі, ціснеце «Аплаціць» — і замова зробленая.

Прыемнага чытання!

* * *

Па ўсіх пытаннях, звязаных з падпіскай, тэлефануйце: (29) 707-73-29 (МТС), (29) 613-32-32 (Вэлком). Таксама звяртайцеся на e-mail: [email protected] (з пазнакай «Падпіска»).

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску29

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

«Альбо гарэлая, альбо сухая». Беларусы крытыкуюць бульбу фры ў «Мак.бай»14

Польшча ўнесла беларускага дальнабойшчыка ў спіс непажаданых замежнікаў. Ён нават пісаў прэзідэнту краіны1

«Выехаць нельга застацца». Жыхары Кіева выбіраюць паміж добраахвотнай эвакуацыяй і яшчэ адной зімоўкай у горадзе пад абстрэламі

У мінскай краме заўважылі новы экзатычны плод3

Зяленскі: Па НПЗ ва Ухце на поўначы Расіі быў нанесены ўдар далёкабойнымі дронамі Ан-196 RS8

Ціхая «элітка». У непрыкметным доме ў Мінску прадаюць велізарную кватэру з дахам у прыватнай уласнасці2

«Працягу не будзе» Французскі пісьменнік пра свой раман аб Пратасевічу і Ціханоўскай, што трапіў у спіс «экстрэмісцкіх»1

«Вайб Пецярбурга». Расійскі рэжысёр паставіў у Купалаўскім «Сэрца на далоні» па Шамякіну — водгукі палярныя10

Новае даследаванне паказвае, як палітычныя навіны ўплываюць на працаздольнасць7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску29

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць