Улада55

Лукашэнка: Мы гатовыя даць швейцарскаму бізнэсу самыя выгадныя ўмовы для інвеставання

Беларусь гатова прадаставіць швейцарскаму бізнэсу самыя выгадныя ўмовы для інвеставання. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўніком Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі Іньяцыа Касісам, перадае БЕЛТА.

Вітаючы замежнага госця, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь часта называюць усходняй Швейцарыяй. «Я абсалютна не пярэчу супраць такому вызначэнню. Бо Швейцарыя такі спрыяльны статус у свеце заслужыла дзякуючы сваёй палітыцы, пастаяннага нейтралітэту і вельмі вялікай прыстойнасці ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржавамі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Праўда, ёсць невялікія адрозненні. Усё ж такі мы краіна лясная, раўнінная, з вялікай колькасцю водных рэсурсаў. у вас, што прыцягвае заўсёды людзей, — шмат добрых даступных гарналыжных курортаў. Горы вельмі ўпрыгожваюць вашу краіну. На жаль, у нас такога няма».

Ён адзначыў, што ў Беларусі са Швейцарыяй заўсёды былі добрыя, добрыя адносіны. «Але я думаю, што нам ёсць куды расці, асабліва ў сферы гандлёва-эканамічных адносін. Эканоміка - галоўнае. Мы гатовыя даць швейцарскаму бізнэсу самыя выгадныя ўмовы для інвеставання», — падкрэсліў ён.

У якасці пазітыўнага прыкладу ўзаемадзеяння дзвюх краін Аляксандр Лукашэнка назваў рашэння аб прызначэнні амбасадара Швейцарыі ў Беларусі і аб адкрыцці ў Мінску пасольства гэтай краiны. «Гэта будзе добры крок у напрамку паглыблення нашага супрацоўніцтва, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Ваш візіт вельмі важны, ён своечасовы. І ўпэўнены, што ён дасць штуршок паглыбленню нашага супрацоўніцтва»

Паміж дзвюма краінамі адзначаецца ўстойлівая актывізацыя палітычных кантактаў. У 2017 годзе ў Федэральным сходзе Швейцарыі ўпершыню створана парламенцкая група дружбы з Беларуссю. У 2018 годзе адбыўся афіцыйны візіт у Швейцарыю старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзіміра Андрэйчанкі, у 2019-м — візіты першага намесніка прэм'ер-міністра і старшыні праўлення Нацбанка.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію12

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адказаў, ці лічыць ён Пуціна гуманістам6

Пад Магілёвам засталася зімаваць чарада буслоў2

Празрыстыя сукенкі, карункі і адкрытае цела. Ці сапраўды «Аземпік» мяняе моду?2

«Я пісаў маме, а яна ўжо была мёртвая» — гісторыі загінулых пасля ўдару па Новай Вадалазе на Харкаўшчыне

У Новай Маскве ў выніку атакі беспілотнікаў пашкоджаныя паліклініка і жылыя дамы. У Серпухаве атакаваны арсенал Мінабароны Расіі3

Трамп патлумачыў, чаму не плануе ўводзіць новыя санкцыі супраць Расіі2

Meta аштрафавалі на 25 мільярдаў даляраў за падман карыстальнікаў сацсетак наконт абароны іх даных4

Нобелеўскі лаўрэат чакае з'яўлення штучнага інтэлекту чалавечага ўзроўню ўжо праз два-тры гады. Што зможа разумная тэхніка?5

Трамп пра завяршэнне вайны ва Украіне: Мы цяпер бліжэйшыя да гэтага, чым калі-небудзь раней19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію12

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць