Свет

У Францыі вірус Шамонда ўпершыню выяўлены ў чалавека

Улады Францыі ў чацвер аб'явілі, што французскія дактары ўпершыню ў гісторыі выявілі вірус Шамонда, які звычайна паражае жывёл, у чалавека. Гэты пацыент памёр, але ўлады падкрэсліваюць, што гэта быў асаблівы выпадак, і ў цэлым вірус не ўяўляе небяспекі для людзей, піша Бі-бі-сі.

Ветэрынары тлумачаць, што вірус Шамонда паражае ў асноўным буйную рагатую жывёлу. Фота: Mario Tama / Getty Images

Вірус Шамонда звычайна перадаецца сярод жывёл праз укусы дробных крывасмокавых насякомых. Ён цыркулюе ў Афрыцы і Азіі ўжо некалькі дзясяткаў гадоў, а ў Еўропе быў упершыню выяўлены гэтым летам.

У сумеснай заяве міністэрстваў аховы здароўя і сельскай гаспадаркі Францыі сказана, што ва ўмерлага пацыента былі сур'ёзныя праблемы з імуннай сістэмай, і таму ён уяўляе сабой выключны выпадак.

«Неўралагічныя ўскладненні, якія назіраліся ў гэтага пацыента з пашкоджаннем імуннай сістэмы перад яго смерцю, з вялікай ступенню верагоднасці можна звязаць з заражэннем вірусам Шамонда», — заявілі французскія міністэрствы, падкрэсліўшы пры гэтым, што спецыялісты працягваюць клінічныя, біялагічныя і эпідэміялагічныя даследаванні гэтага выпадку.

Паводле папярэдніх звестак, памерлы пацыент заразіўся вірусам, калі яго ўкусіла мошка.

Гэта адбылося на ўсходзе Францыі, дзе вірус цыркулюе сярод жывёл.

Еўрапейскі цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў (ECDC) заявіў, што ўважліва сочыць за французскім выпадкам і яго наступствамі.

«ECDC падтрымлівае сувязь з французскімі ўладамі і еўрапейскімі партнёрамі і высвятляе патэнцыйныя наступствы для здароўя грамадства», — гаворыцца ў заяве цэнтра.

Як паведамляе Сусветная арганізацыя здароўя жывёл (WOAH), сярод хатніх жывёл вірус Шамонда ў асноўным паражае буйную рагатую жывёлу, але яго выяўлялі і ў коней, авечак і коз.

У буйной рагатай жывёлы ён выклікае вострую дыярэю, ліхаманку, дрымотнасць і падзенне надояў. Як паведамляе агенцтва Reuters, на французскіх фермах надоі ў паражаных вірусам Шамонда кароў знізіліся ў чатыры разы.

Упершыню гэты вірус быў выяўлены ў Нігерыі ў сярэдзіне 1960‑х гадоў і з таго часу распаўсюдзіўся на некаторыя рэгіёны Афрыкі, а таксама на Японію.

У Еўропе прысутнасць віруса Шамонда зафіксавалі ў канцы ліпеня — аналізы паказалі яго наяўнасць у жывёл у паўднёвай Германіі, Швейцарыі і ва ўсходняй Францыі.

З таго часу, паводле звестак французскага штотыднёвага ветэрынарнага бюлетэня, ён выяўлены ўжо ў 14 краінах Заходняй Еўропы, ад Ірландыі і Партугаліі да Аўстрыі і Славеніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць