Грамадства1111

Гімны «харобрай Літвы»

Усе прызвычаіліся і згадзіліся, што тутэйшы народ можа быць толькі вечным «цярпілам», невыразным аб’ектам у чужых разборках. Крывакрыж пераканаўча даводзіць што гэта зусім не так. Тут вы не пачуеце абрыдлага ўжо ляманту і плачу пра гаротны лёс, бо гэта музыка іншага настрою – мужчынская, ваярская. Мелодыі не пасіўнай абароны і партызанскіх схованак, але рашучага наступу і шляхетнай агрэсіі.

Крывакрыж здолеў узвысіцца па‑над асадамі жанравых клішэ і стварыў не проста арыгінальнае, але яшчэ і эпічнае музычнае палотнішча. Звыклыя азначэнні: martial, неакласіка, неафольк будуць недакладнымі ды недарэчнымі. Кампазітарскі і выканаўчы талент Алеся Мікуса, які апрача пяяння выконвае партыі на раялі, дапаўняюцца выдатнымі аранжыроўкамі, што ўзмацняе ўздзеянне песень ды разам занатоўвае палымяную лірыку ў свядомасці слухача. Бальшыня песень альбому тэматычна і эмацыйна звяртаецца да літоўскага, ваярскага архетыпу, але выбітная кампазіцыя «Крыўю ўслаўляйма!» успрымаецца як пранікнёная ода сакральнаму Валадарству Духа.

«Малітвы вайны» гэта яшчэ і музычны маніфест вялікалітоўскай імперыі. Дванаццаць імперскіх гімнаў ды маршаў. Бадай упершыню пасля Вітаўта і Яна Караля Хадкевіча ў альбоме выразна, публічна, навонкі прамаўляюцца валявыя словы і геапалітычныя візіі адносна ўсходняга суседа.

Сапраўдны гімн «Великая Литва» напісаны спецыяльна для расейскіх прыхільнікаў і аднадумцаў.

Так, атрымаўся празмерны і надзвычайны альбом. Збыткоўны сваім мілітарысцкім пафасам і маршавай веліччу. Але толькі гэтак можна схамянуць тутэйшую твань, каб з яе адрадзіўся Космас. Дзеля гэтага трэба грукатаць у нябёсы вайсковымі бубнамі ды працінаць паветра паходнымі дудамі. Каб зноў ваяўнічая літва «з балот выніківаху». Зрэшты, кожны сам абірае кім быць – «мірным беларусам» савецкага гімну, «бульбашом» звыродніцкіх шлягераў альбо «харобрай Літвой», якая зноў вяртаецца на покліч Крывакрыжа.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?18

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеў пачаў аддзяляць беларусаў ад Лукашэнкі. Калі гэта зменіць жыццё беларусаў ва Украіне?11

Рамзану Кадыраву далі ордэн ад РПЦ7

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?8

Расія ўдарыла дронамі па турэцкім судне з кукурузай

Беларус сабраў грыбы ў Чарнобыльскай зоне і аднёс у лабараторыю. Якія вынікі?12

Беларуская футбольная федэрацыя паскардзілася на хейт Лукашэнкі падчас матча зборнай у Фінляндыі8

У Расіі вайсковы дэзерцір забіў і расчляніў трох жанчын11

Сілавікі кажуць, што зняволены псіхіятр Ігар Пасноў жывы11

Стаў вядомы графік вялікіх выхадных у наступным годзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?18

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць