З-за небяспекі распаўсюду каранавіруса ва ўсіх расійскіх школах з 23 сакавіка па 12 красавіка будуць абвешчаныя канікулы. Пра гэта заявіў міністр асветы Сяргей Краўцоў, пішуць ria.ru.
Учора ў Беларусі СМІ са спасылкай на крыніцы ў Мінадукацыі паведмлялі, што ў краіне канікулы таксама будуць абвешчаныя на тыдзень раней: з 23 сакавіка.
Але ўвечары Мінадукацыі паведаміла, што ніякіх пераносаў не будзе, а канікулы пачнуцца, як і запланавана, з 30 сакавіка.
Каментары