Афіша

Што паглядзець на выходных па ТВ

Апрача футболу

Субота, 24 чэрвеня

«Лад», 10.25

«Пашпарт».

СССР (Расея) – Францыя – Аўстрыя, 1990, рэж. Георгі Данэлія.

Трагікамэдыя.

Грузінскі таксіст апынуўся ў Ізраілі замест свайго брата-габрэя. Адны прымаюць героя за агента КГБ, другія – за тэрарыста, а ён проста жадае вярнуцца дадому.

Карціна сумнага і крыху стомленага сьмеху.

Зьвярнеце ўвагу на Армэна Джыгарханяна ў ролі кантрабандыста.

Габрэя-грузіна сыграў француз Жэрар Дармон.

У іншых ролях: Алег Янкоўскі, Яўген Лявонаў, Натальля Гундарава, Ігар Кваша.

БТ, 14.30

«Маем рэчы».

Беларусь, 2006, аўтар і вядоўца Алесь Матафонаў.

Перадача, прысьвечаная бортніцтву.

АНТ, 16.40

«Ты ёсьць...».

Расея, 1993, рэж. Уладзімер Макеранец.

Мэлядрама.

Адзіны сын для маці становіцца адзіным сьвятлом пасьля сьмерці мужа. Але аднойчы сын прыводзіць дамоў дзяўчыну. Маці раўнуе і баіцца згубіць сына...

Галоўную ролю выконвае Ганна Камянкова, якая праславілася яшчэ ва ўзросьце шасьці гадоў, дэбютаваўшы ў беларускім дзіцячым блёкбастэры «Дзяўчына шукае бацьку».

СТВ, 20.15

«Судзьдзя Дрэд».

ЗША, 1995, рэж. Дэні Кэнан.

Фантастычны баявік-антыўтопія.

Судзьдзю Дрэда (Сыльвэстар Сталонэ) – паліцэйскага недалёкага прышлага – памылкова абвінавачваюць у злачынстве і выкідаюць за межы бясьпечнага гораду. Круты судзьдзя вырашае аднавіць справядлівасьць.

Граматны баявік з зубадрабільным Сыльвэстрам Сталонэ. Замест мускулаў «Рокі» – футурыстычны касьцюмчык. Але зьмест карцінаў аднолькавы.

АНТ, 22.35

«Сапраўднае злачынства».

ЗША, 1999, рэж. Клінт Істўуд.

Трымценьнік.

Рэпартэр Стыў Эвэрэт – п’яніца й бабнік. Але аднойчы ён дазнаецца, што невінаваты хлопец праз 12 гадзінаў будзе пакараны сьмерцю. Эвэрэт ідзе на рызыку, каб выратаваць чалавеку жыцьцё і прадухіліць сапраўднае злачынства.

Рэжысэр кінастужкі – Клінт Істўуд («Містычная рака»).

Ролі выконваюць: Клінт Істўуд, Ісая Вашынгтан, Ліза Гэмільтан, Джэймз Ўудс.

СТВ, 23.45

«Мапа сьвету».

ЗША, 1999, рэж. Эліят Скот.

Драма.

Празь недагляд Эліс загінула дачка сяброўкі, а вучань школы, дзе яна выкладала, абвінавачвае яе ў дамагальніцтвах...

Дуэт Сыгурні Ўівэр і Джуліяны Мур.

Кіно дэманструецца ў рубрыцы «Арт-гаўза».

Нядзеля, 25 чэрвеня

БТ, 23.55

«Дзёньнік камікадзэ».

Расея, 2002, рэж. Дзьмітры Месхіеў.

Дэтэктыў.

Пры загадкавых абставінах у Маскве забіты вядомы кінасцэнарыст. Сябра ягонага дзяцінства распачынае ўласны вышук...

Дзьмітры Месхіеў праславіўся карцінаю «Прыбыцьцё цягніка» і «Свае».

Ролі выконваюць: Вікторыя Таўстаганава, Сяргей Шакураў. Прыз кінафэсту «Акно ў Эўропу», 2002.

Андрэй Расінскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек2

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць