Грамадства66

Лівянт пра прымусы ў школе: Бацькі не гатовыя абараніць сваё дзіця, а патрабуюць гэтага ад настаўніка

У заснавальніка адукацыйнага цэнтра «100 балаў» Яўгена Лівянта выклікае шал меркаванне, што настаўнікі мусяць абараняць дзяцей ад прымусу, пакуль бацькі схаваліся «ў доміку». Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю праекту «Ток».

Яўген Лівянт. Фота Надзеі Бужан

— У нас настаўнікі часта скардзяцца на тое, што яны павінны вадзіць дзяцей на хакей, хадзіць па кватэрах, займацца папяровай валакітай і гэтак далей. Але чаму настаўнікі дазваляюць рабіць з сябе рабоў?

— Ёсць некалькі прычын. Давайце ўявім сярэднестатыстычнага настаўніка, дакладней настаўніцу. Як правіла, гэта матэрыяльна не вельмі забяспечаны чалавек, у яго ёсць сваё дзіця, якога трэба вучыць, даглядаць. Калі яна не выканае патрабаванне свайго працадаўцы, то страціць ці грошы, ці працу. Калі настаўнік становіцца рэвалюцыянерам, ён ужо не настаўнік.

Бацькі патрабуюць ад настаўніка: а давай ты абароніш маё дзіця! Гэтая пазіцыя выклікае ў мяне шаленства. Бацькі патрабуюць ад настаўнікаў, каб яны праявілі рэвалюцыйную свядомасць і самаадданасць, у тым ліку рызыкуючы страціць даходы (а настаўнік, як правіла, нічога больш не ўмее рабіць), магчымасць даглядаць сваё дзіця. Ад гэтых людзей патрабуюць, каб яны праявілі рэвалюцыйную салідарнасць, не звяртаючы ўвагі на сваё дзіця, сябе, абаранілі чужых дзяцей. Клас! Дзе логіка?

Паважаныя бацькі, зрабіце так, каб ваша дзіця не хадзіла на хакей. Калі бацькі скажуць: «Я забараняю свайму сыну, дачцэ хадзіць на хакей», — з гэтым нічога нельга зрабіць.

«Я гатовы ў адстойванні правоў свайго дзіцяці дайсці да каго заўгодна, уключаючы прэзідэнта» — вы чулі калі-небудзь пра такое? Бацькі, якія не гатовыя абараніць сваё дзіця, патрабуюць гэтага ад старонняга чалавека. І часта настаўнікі — я ведаю такіх, якія часта так робяць, — насуперак усяму самааддана абараняюць чужых дзяцей. Я ведаю такіх настаўнікаў, якіх забіраюць у бальніцу, а яны ведаюць, што трэба выставіць адзнакі за чвэрць, і ў бальніцы правяраюць сшыткі.

Ва ўсіх падручніках па гісторыі была карціна «Свабода, якая вядзе народ» Дэлакруа — наперадзе прыгожая жанчына, мужна стаіць, а ўсе схаваліся, яны «ў доміку». Мабыць, людзі наглядзеліся на яе і вырашылі: вось яна, беларуская настаўніца, так яна мусіць сябе паводзіць, а мы закрыемся яе целам, яна будзе нас абараняць. Гэтая пазіцыя ў мяне выклікае шал.

00:43 — як сышоў з дзяржаўнай сістэмы адукацыі,
09:30 — пра асноўную праблему прыватных беларускіх школ 1990-х,
10:41 — што было, калі паставіў першую двойку ў прыватнай школе,
11:41 — як школьнік прапаноўваў грошы,
13:35 — ці мог бы вярнуцца ў дзяржаўную сістэму, і якая была б умова,
15:21 — колькі павінен зарабляць настаўнік,
16:07 — дзе ўзяць грошы на падвышэнне заробкаў настаўнікаў,
21:08 — чаму гомельскую настаўніцу, якая нецэнзурна лаялася і пагражала партай вучню, нельга было звальняць,
24:59 — што было дазволена і не дазволена вучням Лівянта на яго ўроках,
26:32 — чаму ў еўрапейскіх і амерыканскіх школах вучні не спазняюцца і не зрываюць урокі,
30:14 — за што тэхнічка назвала Лівянта-школьніка вырадкам, і чаму ён ёй за гэта ўдзячны,
33:36 — чаму настаўнікі дазваляюць рабіць з сябе рабоў,
38:29 — пра тое, што настаўнікі фальсіфікуюць выбары,
41:46 — пра Ігара Карпенку, міністра адукацыі Беларусі з 2016 года,
50:52 — цудоўная гісторыя, як стаў прадпрымальнікам года,
53:10 — якія крокі, зробленыя Карпенкам у адукацыі, разбураюць яе,
55:33 — пра выгаду рэпетытараў ад грамадскай думкі «без рэпетытара не паступіш»,
59:35 — ці ёсць пачуццё віны, што рэпетытарскі цэнтр Лівянта забірае найлепшых настаўнікаў са школ,
01:01:07 — пра ўцечку мазгоў,
01:03:05 — Post Scriptum: чаму яшчэ ніколі жанчына не была міністрам адукацыі. 

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны34

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

Зяленскі: МЗС рыхтуе кандыдатуры на пасаду спецпрадстаўніка па Беларусі1

У спіс «шкодных» кніг дадалі яшчэ 16 назваў. Сярод іх — важныя здабыткі сусветнай літаратуры і культуры12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць