Грамадства22

Як праводзіць ЦТ ва ўмовах пандэміі? Педагогі прапануюць розныя варыянты

Мінадукацыі пакуль не прымала рашэнне аб пераносе ЦТ і ўступнай кампаніі, таму, па запланаваным раскладзе, на тэсціраванне ў гэтым годзе выпускнікі маюць ісці з 13 чэрвеня па 4 ліпеня.

«Наша Ніва» спытала ў педагогаў дзяржаўнай і недзяржаўнай адукацыі, як, па іх меркаванні, мусіць скласціся канец навучальнага года і паступленне выпускнікоў у ВНУ.

Чытайце: Педагог прапануе абвясціць навучальны год завершаным і залічваць сёлета ва ўніверсітэты без ЦТ

Настаўніца інфарматыкі ў школе ў Мінскай вобласці Людміла Р. лічыць, што здача ЦТ мусіць пачынацца ў ліпені, калі абстаноўка з вірусам будзе менш напружаная і больш бяспечная.

«Было б добра, калі б уступныя выпрабаванні можна было б арганізаваць дыстанцыйна: падрыхтаваць індывідуальныя тэсты для экзаменаў і праводзіць іх анлайн, — прапаноўвае Людміла. — Зразумела, што гэта ўсё вельмі праблематычна. Але ў плане навыкаў дыстанцыйных зносін гэта было б карысна як для выкладчыкаў, так і для дзяцей. Дыстанцыйна можна правесці і школьныя экзамены, асабліва тыя, якія здаюцца ў вуснай форме — проста арганізаваць здачу па відэасувязі».

Антон Рудэнка, настаўнік гісторыі ў прыватнай школе «Steam», не ўпэўнены наконт дыстанцыйнай здачы экзаменаў: тэхнічна гэта слаба рэалізуецца.

«Толькі ўявіце: дзясяткі тысяч чалавек будуць па відэасувязі запаўняць гэтыя бланкі. Слаба разумею, як гэта можна зрабіць з дому. Тым больш бланкі індывідуальныя, запячатаныя, іх адкрываюць проста ў аўдыторыі. Нават калі даслаць іх абітурыентам у электронным фармаце — немагчыма прасачыць за кожным чалавекам, каб ён іх атрымаў і ў яго не было з імі ніякіх праблем», — лічыць выкладчык.

На погляд Антона, ЦТ і ўступную кампанію таксама лепш перанесці на канец ліпеня:

«Калі будуць праводзіць ЦТ у чэрвені, як і плануецца, гэтым толькі створаць дадатковы асяродак эпідэміі, калі дзеці з усёй краіны паедуць падаваць дакументы ў ВНУ.

Тым больш цяпер многія ВНУ працуюць дыстанцыйна. Дык калі гэтыя ВНУ ўжо цяпер не гатовыя кожны дзень прымаць сваіх студэнтаў, то няўжо яны гатовыя арганізаваць пляцоўкі для здачы ЦТ школьнікамі з усёй краіны?

Перасунуўшы здачу хаця б на месяц, тым самым мы яшчэ і забяспечым сабе акно магчымасцяў, каб арганізаваць нейкія альтэрнатыўныя варыянты паступлення абітурыентаў. Гэта было б аптымальным прамежкавым рашэннем».

У педагога і былога супрацоўніка Мінадукацыі Сяргея Альшэўскага ёсць канкрэтны план дзеянняў, па якім мусіць працаваць ведамства.

Што прапаноўвае Альшэўскі:

  • скончыць навучальны год ужо цяпер;
  • адмяніць выпускныя экзамены;
  • скарэктаваць ЦТ з улікам таго, што школьнікі не вывучалі, выключыўшы гэта з праграмы;
  • перанесці ЦТ на ліпень, а ўступную кампанію — на жнівень;
  • запусціць сістэму адзінага залічэння ў ВНУ, каб мінімізаваць усе кантакты абітурыентаў.

«Адмяніўшы экзамены, мы дамо школьнікам магчымасць падрыхтавацца да ЦТ, — удакладняе Сяргей. — Гэта будзе нават у плюс для тых, хто рэальна хоча паступіць. Магчымасцяў анлайн-падрыхтоўкі зараз дастаткова. Пакуль школьнікі спакойна рыхтаваліся б, міністэрства павінна было б запусціць нарэшце сістэму адзінага залічэння ў ВНУ і ўсё прайшло б на «ўра».

Адмяняць ЦТ у гэтым годзе і залічваць па сярэднім бале атэстата нельга, лічыць педагог:

«Сярэдні бал 7 у добрай гімназіі — гэта 9—10 ў сярэдняй школе. Калі паступаць па сярэднім бале, мы не дамо ВНУ атрымаць найлепшых абітурыентаў, бо вышэйшая адукацыя мусіць быць канкурэнтнай. Калі ўявіць зусім утапічную сітуацыю: давайце залічваць усіх і на ўсе спецыяльнасці, хто куды хоча, а па выніку першай сесіі ўсіх адлічваць. І што мы атрымаем? Усе пойдуць у БДУІР на праграмістаў і ў БДУ на ФМА, а астатнія ўніверсітэты студэнтаў недалічацца. Таму не трэба ўскладняць. 

Але для таго, каб прыняць рашэнне, якое я прапаную, патрэбна смеласць. Ці пойдзе на гэта наша ўлада — для мяне складанае пытанне, таму што яе дзеянні ва ўмовах пандэміі я не разумею».

Каментары2

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць