Грамадства3232

У анлайн-галасаванні праймерыз пакуль узяло ўдзел у 27 разоў меней людзей, чым планавалася

Вольга Кавалькова, Юрась Губарэвіч і Мікалай Казлоў на праймерыз у Баранавічах 17 саквіка, паездка ў якія стала пакуль апошняй, фота Надзеі Бужан

Сайт для галасавання на праймерыз апазіцыйных кандыдатаў запрацаваў на Дзень Волі, 25 сакавіка.

У выбарах на сёння бяруць ўдзел тры чалавекі: Юрась Губарэвіч (Рух «За Свабоду»), Мікалай Казлоў (АГП) і Вольга Кавалькова (незалежная кандыдатка). Самі праймерыз стартавалі 6 сакавіка з паездкі ў Гарадок і Віцебск. А 16 сакавіка іх пакінулі Павел Севярынец і Аляксей Янукевіч. Пазней і самі паездкі адмянілі праз пагрозу карнанавіруса.

Пасля гэтага ўся актыўнасць перайшла ў інтэрнэт.

Але па стане на раніцу 29 красавіка ўдзел у галасаванні ўзялі 3688 чалавек. За Мікалая Казлова прагаласавалі 1415 чалавек (38,37%), за Юрыя Губарэвіча 1331 чалавек (36,09%), за Вольгу Кавалькову — 942 (25,54%).

Апошні дзень галасавання — 30 красавіка. Раней заяўлялася, што ўдзел у анлайн-галасаванні возьмуць да 100 тысяч чалавек, а адзінага кандыдата абяруць на з'ездзе ў канцы мая. Але, відаць, праз небяспеку каранавіруса ў працэс будуць унесеныя карэктывы.

Паводле закону, прэзідэнцкія выбары павінны прайсці не пазней за 30 жніўня 2020 года.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі29

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў157

У Аўстраліі кіроўца аўтобуса ўратаваў каалу, якая перабягала дарогу

Адна з найбагацейшых сем'яў Саудаўскай Аравіі хоча набыць замежныя актывы «Лукойла»5

Ларысе Долінай усё ж давядзецца пакінуць прададзеную кватэру5

Перад УНС сілавікі нагнятаюць атмасферу6

Зяленскі: ЗША перададуць Расіі абноўлены мірны план1

Беларус паставіў новую SIM-картку і атрымаў доступ да чужых перапісак у тэлеграме13

«Сабачая савецкая сістэма». Алесь Бяляцкі расказаў пра стаўленне ў турме да нобелеўскага лаўрэата8

Сабаленку другі год запар прызналі найлепшай тэнісісткай свету15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі29

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць