Грамадства44

Дапаможам дамам-інтэрнатам разам з «Будзьма!»

З 4 па 14 мая грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і інтэрнэт-крама беларускіх адметнасцяў budzma-krama.by ладзяць дабрачынную акцыю «Дапаможам разам!». 50% ад сумы кожнай пакупкі будуць пералічаныя дабрачыннаму фонду «Добра тут» у падтрымку дамоў-інтэрнатаў для людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

У сувязі з пандэміяй каранавіруса грамадскую культурніцкую кампанію «Будзьма беларусамі!» моцна хвалюе тое, што па-за ўвагай і дзяржавы, і грамадства засталіся ўразлівыя групы насельніцтва — людзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Вельмі важна, што і валанцёры, і грамадскія ініцыятывы дапамагаюць медыкам, якія штохвіліну змагаюцца за жыццё людзей — наша з вамі жыццё. Але важна падтрымаць і абараніць і тых, хто слабы, хто не ў стане сам паклапаціцца пра сябе, — дарослых і дзяцей з разнастайнымі захворваннямі, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах і не маюць магчымасці захоўваць сацыяльную дыстанцыю. 

З 4 па 14 мая кампанія «Будзьма беларусамі!» ладзіць акцыю «Дапаможам разам!». Кожны, хто цягам пазначанага тэрміну набудзе любую рэч у інтэрнэт-краме «Будзьма», мае магчымасць далучыцца да гэтай дабрачыннай акцыі. 50% ад сумы кожнай пакупкі будуць пералічаныя ў дабрачынны фонд «Добра тут», які займаецца падтрымкай дамоў-інтэрнатаў для дзяцей і дарослых з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Зрабіць дабро так проста! Набывайце ў краме budzma-krama.by прыгожыя і карысныя рэчы з беларускім характарам, рабіце прыемнасці сабе і блізкім і дапамагайце тым, каму гэта сапраўды патрэбна.

Акцыя «Маска ў падарунак» пры замове ад 30 рублёў дзейнічае па 14 мая.

Па Мінску толькі бескантактная дастаўка!

Каментары4

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

Прыпынак з мазаікай у Рэчыцкім раёне ўратаваць не ўдалося — яго рыхтуюць да зносу3

Патрыярх Кірыл у красавіку павіншаваў вернікаў са святам, якое адзначаюць у студзені. І гэта не была агаворка4

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках33

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах1

У Мінску ў трамвая на хаду адвалілася кола1

У Вашынгтоне вельмі незадаволеныя дзейнасцю Льва XIV. Папскага нунцыя выклікалі ў Пентагон і чыталі лекцыю пра Авіньёнскі палон3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць