Грамадства99

Памёр протаіерэй Іаан Харашэвіч — гэта яму дазволілі адкрыць першы праваслаўны храм Мінска ў часы перабудовы

Раніцай 6 мая памёр настацель мінскага храма Марыі Магдалены Іаан Харашэвіч. Яму было 87 гадоў.

Гэтую інфармацыю «Нашай Ніве» пацвердзіў ягоны зяць, настаяцель храма-помніка Усіх Святых Фёдар Поўны.

Іаан Харашэвіч. Фота sb.by.

Харашэвіч быў адным з найстарэйшых і найбольш паважаных святароў Мінска. Сёлета ён атрымаў з рук Аляксандра Лукашэнкі прэмію за духоўнае адраджэнне. Амаль трыццаць гадоў ён быў настаяцелем храма Марыі Магдалены. Гэта была першая царква ў Мінску, якой дазволілі службы ў часы СССР пасля доўгага перыяду забароны на адкрыццё храмаў.

Харашэвіч быў адным з найбліжэйшых паплечнікаў мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева). Разам яны служылі ў Германіі і Мінску.

Кажуць, што прычынай смерці Харашэвіча мог стаць каранавірус. «Не ведаю, я пакуль не бачыў заключэнне аб смерці», — сказаў «НН» Фёдар Поўны.

Глядзі таксама: Гісторыя жыцця айца Фёдара — самага паспяховага беларускага святара

Каментары9

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць