Выбары-20201717

Цапкала пра беларускую мову: Я крышку саромеюся пакуль размаўляць, але буду падцягваць

Валер Цапкала сустрэўся з жыхарамі Горадні на Савецкай плошчы 5 чэрвеня. Ён адказаў на пытаньні гарадзенцаў пра АЭС, беларускую мову і войска, паведамляе Свабода.

На сустрэчу з патэнцыйным кандыдатам у прэзыдэнты прыйшло больш за сотню чалавек. На пытаньне, як ён ставіцца да беларускай мовы, Цапкала ў адказе ўжыў толькі адзін выраз па-беларуску — «матчына мова», астатняе было па-расейску. Ён адзначыў, што ў школе па беларускай мове меў «5» па 5-бальнай сыстэме, а па расейскай мове — «4».

«Я, канечне, абяцаю, што буду падцягваць. Я крышку саромеюся пакуль размаўляць, але мне трэба гэты недахоп… Я ўрачыста абяцаю, што я яго вельмі-вельмі хутка ліквідую. Проста не было неабходнасьці ў працы. Я цяпер разумею, што неабходна будзе ў будучыні паказваць прыклад выкарыстоўваньня нацыянальнай мовы», — паабяцаў вылучэнец у кандыдаты ў прэзыдэнты.

На пытаньне, чаму ён не адказаў, калі яго абразіў Аляксандар Лукашэнка, Цапкала сказаў, што ня хоча карыстацца такімі мэтадамі дыскусіі.

«Я хачу паказваць узор нармальных паводзін, нармальнай дыскусіі. Я не хачу скочвацца да такога ж узроўню і адказваць такім жа чынам», — падкрэсьліў ён.

Цапкала лічыць, што войска павінна быць прафэсійным.

«Павінен быць конкурс у войска. Сёньня, я ўпэўнены, чалавек, які кіруе дронам, больш эфэктыўны за 10 тысяч чалавек з аўтаматам Калашнікава», — сказаў Цапкала.

На ягоную думку, мужчынам варта прысьвяціць некалькі дзён, каб навучыцца зьбіраць і разьбіраць аўтамат, страляць па мішэнях на палігоне — і гэтага дастаткова ў пляне вайсковай падрыхтоўкі.

На думку Цапкалы, Беларусь ня здолее супрацьстаяць NATO або Расеі, нават калі б аддавала ўсе сродкі на ўзбраеньне.

БелАЭС Цапкала назваў сур’ёзнай праблемай.

«Я мяркую, гэта было калясальнай памылкай — пазычаць грошы ў Расеі, дзе ў нас няма ні тэхналёгій, ні сыравіны», — сказаў выступоўца.

Ён гатовы яе закрыць, калі выдаткі возьме на сябе Эўразьвяз.

«Калі гэта сур’ёзная заклапочанасьць з боку Літвы, краін Эўразьвязу… Хлопцы, дайце нам 10 мільярдаў, мы закрыем атамную электрастанцыю, мы расплацімся з Расеяй і закрыем гэтую атамную электрастанцыю», — заявіў Цапкала і выклікаў воплескі.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар16

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

У модным жыллёвым комплексе пад Мінскам пабудуюць яшчэ адзін лайнхаўс. У чым фішка?2

Ці можна заразіцца шаленствам проста ад драпіны ката?3

У Гродне не знеслі стары будынак, а пачалі яго рэканструкцыю. Вось як ён будзе выглядаць2

Эксперт назваў мінімальную колькасць дзён адпачынку для поўнага аднаўлення2

Адэкалон «Саша» лепшы за Dior Sauvage? Беларусы ўсляпую ацанілі водары5

Маладая кіеўская пара, што загінула падчас расійскага авіяўдару, рыхтавалася да вяселля1

Уладзімір Зяленскі пракаментаваў налёт на Маскоўскі рэгіён11

У гамяльчанкі ў кватэры 11 гадаванцаў, а па новым законе можна толькі двух. Куды падзець астатніх?5

Прыгожа, але небяспечна: доктар патлумачыла шкоду вузкага адзення і кампрэсійнай бялізны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар16

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць