абноўлена
Каля катэджа Цапкалы толькі журналісты, сілавікоў няма

Ураніцы 11 чэрвеня з'явілася інфармацыя, шт да дома Валерыя Цапкалы прыйшлі супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю. Пра гэта прадстаўнік яго штаба распавёў TUT.BY.
Карэспандэнт «НН» паведамляе з месца падзей, што каля катэджа знаходзяцца адны журналісты, сілавікоў няма.
Прадстаўнік Цапкалы Аляксей Урбан пасля заявіў TUT.BY, што «супрацоўнікі ў форме» стаялі не ля дома Цапкалы, а ля штаба.
«Цяпер тут нікога няма, вы мяне няправільна зразумелі, яны былі ля штаба, не каля дома. Ператрусу ў штабе не было».
Чытайце таксама: Ператрус у Белгазпрамбанку. Завялі справу за адмыванне грошай — да 7 гадоў зняволення
Цяпер чытаюць
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары