Браслаўскі райвыканкам прыняў рашэнне «на перыяд эпідэміялагічнай неспрыяльнай абстаноўкі» ўвесці абавязковае выкарыстанне масак ў крамах, аптэках, аддзяленнях банкаў, сувязі, пошты, транспарту і іншых аб'ектах масавага знаходжання людзей. Абслугоўваць наведвальнікаў, якія не выкарыстоўваюць маскі, забараняецца, піша kraj.by
Акрамя таго, уводзяцца абмежаванні на колькасць адначасовыых наведвальнікаў у гандлёвых аб'ектах, кафэ, аптэках, аддзяленнях банка, сувязі, пошты. У памяшканнях павінна быць і сацыяльнае дыстанцыяванне.
На працоўных месцах кантралёраў-касіраў і прадаўцоў у вузлах разліку рэкамендуюць усталяваць празрыстыя экраны або забяспечыць іх ахоўнымі шчыткамі.
Таксама ўводзяцца тэхнічныя перапынкі для праветрывання і правядзення ўборкі памяшканняў.
Каментары