Улада2626

Лукашэнка заявіў, што ніякіх фальсіфікацый падчас прэзідэнцкіх выбараў не будзе

Аляксандр Лукашэнка выказаўся за захаванне ў Беларусі міру і стабільнасці. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас размовы з жыхарамі горада, перадае БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што з павагай ставіцца да меркавання людзей, нават калі не падзяляе іх поглядаў. «Я добра вучыўся ў савецкія часы і цяперашнюю дэмакратыю вывучаў не па кніжках. Ёсць большасць, яна ў асноўным заўсёды вырашае. Але ёсць меншасць, да якой трэба прыслухоўвацца. Таму я не лічу, што вамі трэба грэбаваць. І я тут не заігрываю з вамі і не збіраюся падлізацца да вас. Я лічу, што любы чалавек мае права выказваць сваю пазіцыю», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што катэгарычна не згодны, калі нехта — няхай гэта будзе меншасць ці большасць — паводзіць сябе агрэсіўна. «Я чалавек мірны, не хачу, каб мы нейкім чынам разбуралі той мір і стабільнасць, якія сёння існуюць. Хтосьці ацэньвае гэтую стабільнасць як ненармальную, маўляў, нам такая стабільнасць не патрэбная. Ну, як мог, як умеў і быў адзін я, многія з нас стваралі гэтую краіну, і яна такая ёсць. Можа, іншыя зробяць лепш, 9 жнiўня ўсё вырашыцца», — адзначыў Лукашэнка, запэўніўшы, што ніякіх фальсіфікацый падчас маючых адбыцца выбараў не будзе.

Каментары26

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3519

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

«Пакуль што на пенсію жыць не збіраюся». Паэт Сяргей Сыс — пра сыход з «Вясны», працу клінерам у Літве, каханне і сэкс у 657

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр2

У Тамбоўскай вобласці палае склад Wildberries1

Жанчыны ходзяць, як і сотні тысяч гадоў таму, а хада мужчын змянілася. Чаму?3

У Амане знікла 34‑гадовая беларуска2

Мужчыны Шапэна. Новае даследаванне расказвае пра асабістае жыццё кампазітара20

Сям’я школьніка з Баранавічаў два гады спрабуе спыніць ягоны булінг у школе3

У Мінску выстраіліся вялікія чэргі да басейнаў ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3519

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць