Выбары-20202525

Канапацкая хваліцца, што сабрала на БелАЗе 8000 подпісаў. Але нават ЦВК лічыць гэта нахабнай хлуснёй

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты заявіла ў інтэрв'ю Радыё Свабода. Паводле ЦВК, у яе 146 588 подпісаў. Раней Канапацкая казала, што сабрала 110 тысяч. Сёння яна заявіла, што гэта без уліку 35 тысяч, сабраных раней у рэгіёнах, а 110 тысяч падавала асабіста.

«Я збірала подпісы сама, — кажа яна. — Гэта цяжкая праца, але сабраць подпісы магчыма. Я не першы год у палітыцы, я ведаю, што на пікетах подпісы не збіраюць. Пікеты даюць прыгожую карцінку, але асноўная колькасць подпісаў збіраецца праз абход кватэр і прадпрыемстваў. Гэта былі і прыватныя прадпрыемствы, якія дазволілі мне збіраць подпісы, і буйныя прамысловыя прадпрыемствы. 

Я ўдзячная БелАЗу, які дазволіў збіраць подпісы ў іх. Я змагла сабраць там больш за 8 тысяч подпісаў…».

БелАЗ (каля 11 тысяч работнікаў) — прадпрыемства, размешчанае ў Мінскай вобласці (Жодзіна). Згодна з ЦВК, у Мінскай вобласці ў Канапацкай усяго 811 (г.зн. меней за 1000) подпісаў.

Прычым за межамі Мінска ў Канапацкай «сабрана» ўсяго 20 300 подпісаў.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах48

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з Казахстана здзівілася, чаму яе трэдсы залятаюць у Беларусі. Разгадка на паверхні3

Пінчук купіў ноўтбук, але карыстацца ім не змог. Узнікла нечаканая праблема2

Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва16

У Смалявічах будуюць незвычайны шматфункцыянальны комплекс Smala. Мае выглядаць як у Нідэрландах5

Самы атрутны хамяк на Зямлі можа забіць нават слана. У чым таямніца?2

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах48

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць